Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

39

В ОАО «Преснаки» слаженно проходит заготовка кормов

28.05.2019
Касавіца ў самым разгары. Важная задача стаіць перад працаўнікамі вёскі: назапасіць у поўным аб’ёме якасны корм, ад якога залежаць і прывагі, і надоі. IMG_8346 Сёлетні год, можна сказаць, спрыяе аграрыям: дні стаяць цёплыя, сонечныя. Толькі паспявай нарыхтоўваць зялёную масу. Ад відна і да цямна шчыруюць на зялёным жніве механізатары. Роўнымі радкамі кладуцца духмяныя пракосы. Зладжана праходзіць нарыхтоўка кармоў у ААТ «Праснакі». На 27 мая тут травы скошаны на 280 гектарах і нарыхтавана звыш 1300 тон сенажу і больш за 30 тон сена. — Мы разумеем, што нельга прамарудзіць спрыяльны для траў час, каб потым замест вітаміннага корму не атрымалася пустая клятчатка, ад якой, як вядома, «вялікага малака» чакаць не даводзіцца, — адзначае дырэктар сельгаспрадпрыемства Віталь Платун. [caption id="attachment_76949" align="aligncenter" width="580"]■ Механізатары Вадзім Кавалевіч, Дзяніс Грэк і Арцём Рудзеня ■ Механізатары Вадзім Кавалевіч, Дзяніс Грэк і Арцём Рудзеня[/caption] Кіраўніцтва і механізатары гаспадаркі разумеюць важнасць корманарыхтоўчай кампаніі: грамадскі статак у гаспадарцы штогод павялічваецца, значыць, існуе неабходнасць у большай колькасці кармоў. Праўда, ён тут ужо даўно паўтарагадовы. Выкарыстоўваць свежыя кармы, з траў гэтага ўраджаю, пачнуць толькі ў канцы восені – пачатку зімы. — Механізатарскае звяно поўнасцю ўкамплектавана адказнымі і стараннымі работнікамі, якія добра ведаюць цану кожнай гадзіне і стараюцца працаваць якасна і без прастояў. Прыемна адзначыць, што апошнім часам многа ў нас стала моладзі. Корманарыхтоўшчыкі ўсведамляюць, што ад асабістага ўкладу кожнага залежыць, наколькі ўпэўнена грамадскі статак увойдзе ў наступную зімоўку, якім будзе рацыён кармлення жывёлы і ў выніку — колькасць і якасць атрыманай жывёлагадоўчай прадукцыі, — прадаўжае Віталь Віктаравіч. — Ёсць і добрыя стымулы, каб не прахалоджвацца на рабочым месцы. Мы паклапаціліся, каб занятыя на корманарыхтоўцы былі забяспечаны ўсім неабходным, прама ў поле дастаўляюцца гарачыя смачныя абеды, распрацаваны ўмовы спаборніцтва, якія прадугледжваюць маральнае і матэрыяльнае заахвочванне лепшых работнікаў. Корманарыхтоўка вядзецца пад пільным кантролем: спецыялісты абавязкова прысутнічаюць на полі падчас касьбы, на закладцы сянажных траншэй, правяраюць гатоўнасць сена. Сяргей КОЗЕЛ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей