Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

27

Рэгіянальныя навіны

25.05.2011
Вялікараёўскі сельскі Савет Да Дня Перамогі на ўсіх памятных месцах наведзены парадак. Адрамантаваны, пафарбаваны помнік у в. В. Раёўка і іншых населеных пунктах. У в. Вялікія Прусы на мемарыяльным комплексе заменена драўляная агароджа на жалезабетонную на магіле Героя Савецкага Саюза Ігната Казлоўскага. Цімкавіцкі сельскі Савет КУП “Цімкаўлянка”, што працуе пры сельскім Савеце, як і кожны год, займаецца апрацоўкай прысядзібных участкаў. Паслугамі прадпрыемства па ўзворванні глебы, пасадцы бульбы ва ўсіх шасці населеных пунктах скарысталіся звыш 120 чалавек. Капыльскі сельскі Савет Звыш 1100 дагавораў на цэнтралізаваны збор смецця заключаны ў гэтым сельскім Савеце. Дарэчы, гэта самы высокі паказчык у раёне. А работы па яго выкананні распачаліся яшчэ ў 2009 годзе. Зараз заключаюцца дагаворы з дачнікамі. Пацейкаўскі сельскі Савет На тэрыторыі сельскага Савета, як і іншых у раёне, праводзіцца ліквідацыя стыхійных сметнікаў. З дапамогай тэхнікі мясцовых гаспадарак – ААТ “Прагрэс-2010” і “Душава” – апошнім часам прыбраны звалкі ў вв. Кудзінавічы, Кацельнікі і Ржаўка.

admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей