Больш за чвэрць гадоў Маладзечна гасцінна збірае аматараў і прыхільнікаў творчасці на адно з самых значных культурных падзей горада і краіны –
Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна”.
У чарговы раз урачыстае мерапрыемства парадуе прысутных насычанай праграмай на працягу
7 – 8 чэрвеня. На галоўных гарадскіх пляцоўках адбудуцца шматлікія творчыя сустрэчы, цікавыя выставы, тэатральныя пастановы і самае галоўнае – конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні.
Прысвечана будзе сёлетняя маштабная падзея
75-годдзю з дня вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама
Году малой радзімы.
7 чэрвеня
У першы дзень канцэртная зала Палаца культуры запрашае гасцей фестывалю на
ІІ тур рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні, які пройдзе ў
10.30 пад фанаграму “-1”. Пачынаючыя артысты прадставяць усе вобласці краіны і горад Мінск.
А ўжо
III тур рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні распачнецца на сцэне Палаца культуры ў
15.00 у суправаджэнні
Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі” пад кіраўніцтвам
Міхаіла Фінберга.
***
Паэтычная пляцоўка “Мой родны кут, як ты мне мілы” з удзелам беларускіх паэтаў будзе сустракаць фестывальнае Маладзечна ў канцэртнай зале Маладзечанскай ДШМ. Імпрэза пачнецца ў
15 гадзін.
Не прапусціце магчымасць сустрэцца з беларускімі творцамі, пабываць там, дзе валадарыць Паэзія.
***
У зале ўрачыстасцей Палаца культуры ў
16.00 адбудзецца
інтэрв’ю з вядомымі асобамі
ў рамках аўтарскай праграмы “Суразмоўцы” пісьменніка
Навума Гальпяровіча. У бяседзе са знакамітымі гасцямі Навум Якаўлевіч закранае актуальныя праблемы сучаснасці, развіцця беларускай літаратуры, ролі роднай мовы ў фарміраванні грамадскай свядомасці і культуры.
***
Другая сусветная вайна стала цяжкім трагічным выпрабаваннем для ўсіх народаў былога Савецкага Саюза. Гісторыя вызвалення Беларусі будзе прадстаўлена ў гістарычных дакументах, франтавым жывапісе, графіцы, ваенных здымках і газетах. падчас
выставы Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь,
прысвечанай 75-годдзю з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У рамках мерапрыемства пройдзе
фотавыстава “Беларусь помнит. Женское лицо Победы”. Яна прысвечана жанчынам-франтавікам, працаўніцам тылу, чые імёны ўпісаны ў гісторыю Вялікай Перамогі. Экспазіцыя адбудзецца ў выставачнай зале Палаца культуры ў
17 гадзін.
***
У
17.30 запрашаем аматараў літаратурнага і музычнага мастацтва сустрэцца з вядомымі паэтамі, кампазітарамі, дзеячамі культуры Беларусі. У канцэртнай зале Палаца культуры адбудзецца
музычна-паэтычная гасцёўня “Пад небам бацькаўшчыны роднай”.
Падчас мерапрыемства можна будзе далучыцца да чароўнага свету паэзіі, сустрэцца і пазнаёміцца з сучаснымі беларускімі творцамі, пачуць у іх выкананні лепшыя творы.
***
На сцэне летняга Амфітэатра ў
21.30 пройдзе ўрачыстае адкрыццё фестывалю. Жыхары і госці Маладзечна змогуць пабачыць
прэм’еру канцэрта “
Песні вайны”. Музычнае мерапрыемства прысвечана 75-годдзю з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Праграму прадставяць салісты
Заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі”. Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор
– Міхаіл Фінберг. Падчас канцэрта адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання лаўрэатаў Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні.
Святочны феерверк стане яркай кропкай першага фестывальнага дню.
8 чэрвеня
Другі дзень музычнага свята адкрые
канцэрт акадэмічнай музыкі творчых калектываў Заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі”. Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор – народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы, прафесар Міхаіл Фінберг. Выступленне артыстаў адбудзецца ў канцэртнай зале Маладзечанскай школы мастацтваў у
11.00.
***
Працягне насычаную праграму культурнага дня
гала-канцэрт “Маладзічок” запальвае зоркі” лаўрэатаў VІІІ Адкрытага конкурсу юных выканаўцаў эстраднай песні “Маладзічок – 2019”, які пачнецца ў
12.00 на сцэне канцэртнай залы Палаца культуры.
***
Мінскі абласны краязнаўчы музей запрашае ў
13 гадзін на
выставу мастацкіх вырабаў са шкла “Гармонія шкла”. Аўтары выставы Таццяна і Пётр Арцёмавы прадставяць незвычайныя работы, якія акунуць вас у чароўны свет шкла, дзе вы ўбачыце звычайную рэч у незвычайным афармленні.
***
Для тых, хто любіць цёплыя сустрэчы і душэўныя размовы, трэці год запар праходзіць
праект “Асоба эпохі”, дзе героямі становяцца жанчыны-легенды. Тут можна паслухаць цікавыя гісторыі з іх жыцця, задаць пытанні і вынесці для сябе сакрэты поспеху.
У гэтым годзе гераіняй праекта стане заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь, вядомая спявачка
Надзея Мікуліч. Сустрэча з яркай і цікавай асобай эпохі адбудзецца ў
16.00 у малой зале Палаца культуры.
***
Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр прадставіць
спектакль “Янка Купала: жыццё ў свеце маланак”. Музычная драма-версія, заснаваная на свабоднай трактоўцы падзей з жыцця класіка беларускай літаратуры.
Гэта гісторыя адной няпростай любові – народнага паэта Беларусі Янкі Купалы і Паўліны Мядзёлкі. Тут і закаханасць, і запал, і смутак.
Рэжысёр-пастаноўшчык – Міхаіл Кавальчык.
У Год малой радзімы гэты спектакль з’яўляецца данінай павагі вялікаму беларускаму паэту.
Спектакль адбудзецца на сцэне Палаца культуры ў
18.00.
***
Яскравым завяршэннем фестывалю ў Маладзечне стане
канцэрт-закрыццё ХІХ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2019”, які пройдзе
на галоўнай пляцоўцы – летнім Амфітэатры ў
21.30. Жыхары і госці горада змогуць атрымаць асалоду
ад юбілейнай канцэртнай праграмы “Зорны карагод” Дзяржаўнага акадэмічнага ансамбля танца Беларусі з удзелам артыстаў беларускай эстрады. Галоўны матыў канцэртнай праграмы “Зорны карагод”
– творчая садружнасць ансамбля з лепшымі выканаўцамі краіны, якая складаецца ў зорную повязь рухаў, мелодый і жанраў.
Дзяржаўны акадэмічны ансамбль танца Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста краіны Валянціна Дудкевіча 60 гадоў з’яўляецца лепшым калектывам краіны. Ён абавязковы ўдзельнік Міжнародных фестываляў мастацтва ў Беларусі і за яе межамі, прадстаўнік культуры Беларусі ў розных краінах свету, зорка святочных і знакавых мерапрыемстваў краіны.
***
Акрамя асноўных мерапрыемстваў фестывальная праграма прапаноўвае гледачам і ўдзельнікам музычна-паэтычнага свята шэраг цікавых мерапрыемстваў:
- спектакль “Не пакідай мяне” – драматычная балада ў дзвюх дзеях (7 чэрвеня, 00, ДУ “Мінскі абласны драматычны тэатр”);
- канцэрт акадэмічнай музыкі творчых калектываў Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі” (8 чэрвеня, 00, канцэртная зала ДУА “Маладзечанская дзіцячая школа мастацтваў”);
- канцэрт джазавай песні ў выкананні Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі” (8 чэрвеня, 00, Чысцінскі сельскі Дом культуры).
***
На працягу двух фестывальных дзён разгорнуць працу адкрытыя пляцоўкі, якія размесцяцца на Цэнтральнай плошчы, вуліцы Прытыцкага, у гарадскім парку культуры і адпачынку імя Перамогі. Так,
“Фестывальная талака” прапануе гараджанам і гасцям горада выступленні творчых калектываў Маладзечанскага рэгіёна. Выстава дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва будзе прадстаўлена на пляцоўцы
“Фестывальная сядзіба”. Народныя майстры, умельцы горада і раёна, майстры-госці фестывалю змогуць прыняць удзел у раённым конкурсе па дэкаратыўна-прыкладному мастацтву
“Вытокі майстэрства”.
Пачне сваю работу
АРТ-ФЭСТ “ЛянОК”. Работа пляцоўкі будзе прысвечана аднаму з сімвалаў нашай краіны, адзінай прадзільнай культуры ў рэспубліцы – льну. Многія айчынныя дызайнеры і рамеснікі актыўна ўвасабляюць у жыццё свае ідэі, выкарыстоўваючы нацыянальную культуру. У рамках арт-фэсту пройдзе канцэртная праграма.
Запрашаем наведаць выставу-продаж
“Льняныя дзівосы” вырабаў з ільну тэкстыльных і швейных прадпрыемстваў, дызайнераў, самабытных майстроў і ўмельцаў Беларусі, удзельнікаў
АРТ-ФЭСТу “ЛянОК”, у рамках якога адбудзецца т
ворчая дэманстрацыя “ЭкаСтыль”. Так, кожны зможа назіраць і ацаніць прамысловыя і дызайнерскія калекцыі мадэляў жаночага, мужчынскага, маладзёжнага, дзіцячага адзення і аксесуараў з ільну. Стыльным і цікавым будзе дэфіле льяной вопраткі.
Магчымасць набыць тавары народнага спажывання з’явіцца на выставе-продажу
“Беларускі пачастунак”.
Пабачыць беларускія краявіды, каларытнае багацце краіны, рэалістычныя і сімвалічныя рысы, уласцівыя беларускай прыродзе, атрымаць асалоду ад беларускіх пейзажаў можна будзе падчас
“Мастацкага пленэру”. Для аматараў мастацтва адбудзецца
майстар-клас па кітайскім жывапісе мастакоў з Кітая.
Знойдуць сабе занятак у святочныя дні дзеці і моладзь фестывальнага Маладзечна, наведаўшы творчыя пляцоўкі
“Тэрыторыя дзяцінства” і
“Арт-старт”.
***
Падрабязную праграму ХІХ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2019” можна знайсці на сайце
http://festyval.by/.
Комментарии