Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

29

С 23 по 25 мая пройдет ХХIV Праздник искусств "Музы Несвижа - 2019"

22.05.2019
З 23 па 25 мая 2019 года ва ўслаўленым Нясвіжы пройдзе ХХIV Свята мастацтваў “Музы Нясвіжа – 2019”, арганізатарам якога з’яўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Мінскі абласны выканаўчы камітэт, Нясвіжскі раённы выканаўчы камітэт і Заслужаны калектыў “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі”. 000027_56573_big На працягу 24-х гадоў мастацкія фэсты ў Нясвіжы застаюцца адной з самых адметных падзей у культурным жыцці Беларусі. Штогод гэтыя інавацыйныя праекты яднаюць айчынную музыку розных эпох і жанраў, мастацкія выставы і тэатральныя паказы, з моманту свайго заснавання і да сёнешняга дня яны сталіся сімвалам узнаўлення і адраджэння гісторыі беларускага мастацтва, перш за ўсё – музычнага. Асноўныя мерапрыемствы свята 2019 года прысвечаны 200-годдзю выбітнага кампазітара Станіслава Манюшкі, таму своеасаблівым музычным прынашэннем юбіляру ад усіх аматараў і знаўцаў яго творчасці станецца вялікі канцэрт акадэмічнай музыкі “Нясвіж – крыніца натхнення Станіслава Манюшкі і яго аднадумцаў”, падрыхтаваны творчымі калектывамі Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі, прафесара Міхаіла Фінберга. У рамках свята адбудзецца творчая сустрэча маэстра Фінберга і канцэрт “Год юбілею Станіслава Манюшкі”. Творчыя калектывы Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі прадставяць свае новыя канцэртныя праграмы, у якіх прагучаць лепшыя ўзоры беларускай музыкі з ХІІ па ХХІ стагоддзе. Канцэрт “Рэлігійныя творы айчынных майстроў” адбудзецца ў Нясвіжскім Касцёле Божага Цела, канцэрт “Музыка беларускіх палацаў” – у Тэатральнай зале Палацавага ансамбля г. Нясвіжа. У Нясвіжскім цэнтры культуры адкрыецца мастацкая выстава работ з фонду Міжнароднага конкурсу-пленэру юных мастакоў імя Міхаіла Сеўрука “Краявіды Нясвіжа вачыма дзяцей”. Па традыцыі ў першы дзень нясвіжскай імпрэзы Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь тэатра імя Уршулі Радзівіл Нясвіжскага раённага цэнтра культуры пакажа камедыю па п’есе Ж.Б.Мальера “Ён мужык, а яна ­ паненка” (рэжысёр Яўген Валабоеў). Завершыцца музычная акцыя ў Нясвіжскім цэнтры культуры гала-канцэртам “Новае ў Нясвіжы” ў выкананні Заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі” пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэата прэміі Саюзнай дзяржавы, ганаровага грамадзяніна Мінскай вобласці і г. Нясвіжа, мастацкага кіраўніка ХХIV Свята мастацтваў “Музы Нясвіжа – 2019”, прафесара Міхаіла Фінберга.  
Гістарычныя канцэрты ў старажытных цэнтрах Беларусі ГОД МАЛОЙ РАДЗІМЫ ХХIV СВЯТА  МАСТАЦТВАЎ «МУЗЫ  НЯСВІЖА – 2019» 23, 24, 25 мая 2019 года 23 мая 2019 года 19.00  Нясвіжскі раённы цэнтр культуры Спектакль Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь тэатра імя Уршулі Радзівіл Нясвіжскага раённага цэнтра культуры Ж.Б.Мальер “Ён мужык, а яна ­– паненка (рэжысёр Яўген Валабоеў) 24 мая 2019 года 15.00  Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка Творчая сустрэча   і   Прэс-канферэнцыя «ГОД ЮБІЛЕЯ СТАНІСЛАВА МАНЮШКІ» Народны артыст Беларусі, прафесар М.Я. Фінберг, Сродкі масавай інфармацыі Мінскай вобласці і г. Нясвіжа Заслужаны калектыў «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі» Канцэрт струннага квартэта і ансамбля кларнетыстаў Кіраўнікі – Таццяна ВАЙЛАПАВА,   Віталій ЗУБРАЎСКІ
  • Нясвіжскі цэнтр культуры
Адкрыццё мастацкай выставы з пленэрнага фонду Нясвіжскай дзіцячай школы мастацтваў Краявіды Нясвіжа вачыма дзяцей 18.00 Нясвіжскі цэнтр культуры АДКРЫЦЦЁ  СВЯТА МАСТАЦТВАЎ “НЯСВІЖ – КРЫНІЦА НАТХНЕННЯ СТАНІСЛАВА МАНЮШКІ І ЯГО АДНАДУМЦАЎ” (вялікі канцэрт акадэмічнай музыкі) Заслужаны калектыў «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі» і яго творчыя калектывы – ансамблі флейтыстаў, кларнетыстаў; струнны квартэт; вакальны ансамбль; Кіраўнікі: Раман ВЕТРАЎ, Віталій ЗУБРАЎСКІ, Таццяна ВАЙЛАПАВА,    заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Наталля МІХАЙЛАВА салісты: Дзмітрый САЎЧЫК (кантрабас), Аляксей СТВОЛ (кантрабас); Яўгенія АРЛОВА (скрыпка); Ганна БРЫЛЁВА (фартэпіяна) 25 мая 2019 года 12.00  Нясвіжскі касцёл «РЭЛІГІЙНЫЯ ТВОРЫ АЙЧЫННЫХ МАЙСТРОЎ» Канцэрт струннага аркестра і вакальнага ансамбля Заслужанага калектыву «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі» Кіраўнікі: Людміла КАЛІНОЎСКАЯ, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Наталля МІХАЙЛАВА 14.00  Тэатральная зала Палацавага ансамбля г.Нясвіжа “МУЗЫКА БЕЛАРУСКІХ ПАЛАЦАЎ” Заслужаны калектыў «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі» і яго творчыя калектывы – ансамблі флейтыстаў, кларнетыстаў; струнны квартэт; вакальны ансамбль; творчы дуэт – арфа i скрыпка Кіраўнікі: Юлія ШЧАСНОВІЧ, Віталій ЗУБРАЎСКІ, Таццяна ВАЙЛАПАВА, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Наталля МІХАЙЛАВА, Алена АБУШКЕВIЧ, Алена НАВУМЕНКА   17.00  Нясвіжскі цэнтр культуры “НОВАЕ Ў НЯСВІЖЫ” Заслужаны калектыў «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі» і салісты аркестра – лаўрэаты міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў: заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Наталля ТАМЭЛА, Таццяна ГЛАЗУНОВА, Галіна ГРАМОВІЧ, Валерыя ГРЫБУСАВА,   Алеся ДЗЕРЖАВЕЦ, Дзмітрый КАЧАРОЎСКІ, Руслан МУСВІДАС, Аляксандр САЛАЎЁЎ, Яўген ЦЫМБАЛІСТ, Ягор ШАРАНКОЎ. Вакальная група: Аляксандр ДЗЮМІН, Святлана БУДАРЫНА, Таццяна КАРАСЁВА, Андрэй ПЯТРОЎ Дырыжор – народны артыст Беларусі, прафесар Міхаіл ФІНБЕРГ МАСТАЦКІ  КІРАЎНІК  – народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы, ганаровы грамадзянін Мінскай вобласці і г. Нясвіжа, прафесар МІХАІЛ ФІНБЕРГ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей