Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

30

Информационно-пропагандистские группы Копыльского райисполкома встретились с трудовыми коллективами

21.05.2019
Падчас чарговага адзінага дня інфармавання насельніцтва прайшлі сустрэчы інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама з працоўнымі калектывамі. [caption id="attachment_76751" align="aligncenter" width="580"]▪ Святлана Лосік (другая справа) гутарыць з прадстаўнікамі калектыву ▪ Святлана Лосік (другая справа) гутарыць з прадстаўнікамі калектыву[/caption] Напрыклад, група на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Святланай Лосік выехала ў Капыльскі філіял ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат». Святлана Іванаўна пазнаёміла з асноўнымі аспектамі Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь парламенту і беларускаму народу, з сацыяльна-эканамічным станам раёна і перспектывамі яго развіцця. Сустрэча адбылася ў форме адкрытага дыялогу. Работнікі прадпрыемства мелі магчымасць задаць хвалюючыя пытанні прадстаўніку мясцовай улады. Ужо не першы раз работнікі і экалагічная служба філіяла ўзнімаюць праблему ўтылізацыі ў раёне ртутных электралямпачак (вядома, што адзіны кантэйнер па іх зборы знаходзіцца на аўтазаправачнай станцыі Капыля, але гэтага недастаткова). Было зададзена калектыўнае пытанне наконт таго, калі ж ДЭУ-65 закончыць рамонт тратуарнай дарожкі па вул. Цімкавіцкай, што побач з заводам. Жыхар аграгарадка Лясное выказаў праблему па якасці пітной вады ў яго населеным пункце. Таксама зададзены пытанні па кошце будуемага жылля ў горадзе, аплаце за водаправод, выказана просьба арганізаваць збор малака ад насельніцтва на тэрыторыі Цімкавіцкага сельсавета. Сяргей КОЗЕЛ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей