У раёне прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя 70-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

22 чэрвеня вянок да помніка воінам-вызваліцелям у Капылі ўсклалі старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня і старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Сандрозд. Члены райвыканкама і начальнікі аддзелаў, служб прынеслі да агню памяці гваздзікі.

Даніну павагі загінуўшым аддалі і ветэраны вайны, тыя, хто цудам застаўся жывым у гэтай жудаснай кровапралітнай вайне.
Марыя ШЭІНА
Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА
Комментарии