Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

17

«Слава працы» — мая газета

24.06.2011
— Я выпісваю і чытаю раённую газету “Слава працы” ўжо звыш трыццаці гадоў. Трэба адзначыць, што апошнім часам яна прыкметна пачала змяняцца ў лепшы бок. З яе можна даведацца навіны не толькі Капыльшчыны, але і вобласці, і рэспублікі ўвогуле. Заўсёды прачытваю газету ад першай да апошняй старонкі. Даспадобы мне тэматычныя, спецыяльныя выпускі, з цікавасцю адношуся да навін аграпрамысловага комплексу, звестак дзяржаўтаінспекцыі. Не пакідаю па-за ўвагай матэрыялы па патрыятычным выхаванні, пра знакамітых людзей Капыльшчыны, а таксама спартыўныя паведамленні. Хачу падзякаваць калектыву рэдакцыі за змястоўнае выданне, дзякуючы якому можна быць у курсе ўсіх спраў. Жадаю газеце пастаянных падпісчыкаў і актыўных чытачоў, не стаяць на месцы, а ісці ў нагу з часам. Аляксандр КАСІНСКІ, старшыня раённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ    

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей