Капыльская гарадская добраахвотная дружына па выніках агляду-конкурсу прызнана лепшай у вобласці ў 2019 годзе.
[caption id="attachment_76604" align="aligncenter" width="580"]

■ Участковы інспектар міліцыі Мікалай Паніч, дружыннікі Ігар Мазан (злева) і Іван Гадлеўскі[/caption]
Створана яна ў адпаведнасці з рашэннем раённага выканаўчага камітэта, і ў яе ўваходзіць 31 прадстаўнік арганізацый і прадпрыемстваў горада (у тым ліку 5 жанчын).
Падчас агляду-конкурсу ацэньвалася прапаганда дзейнасці добраахвотных дружын і актывізацыя работы па прыцягненні грамадскасці да ўдзелу ў ахове грамадскага парадку, паляпшэнне арганізацыі прававога навучання дружыннікаў формам і метадам барацьбы з правапарушэннямі, а таксама выяўленне найбольш падрыхтаваных членаў добраахвотных дружын.
Дружына ўзнагароджана Дыпломам абласнога выканаўчага камітэта і грашовай прэміяй.
Сяргей КОЗЕЛ. Фота Паўла ШЭІНА
Комментарии