Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

19

Трымайся, пустазелле!

21.05.2011
Па падліках вучоных, пустазелле на збожжавых культурах зніжае іх ураджайнасць да 40%. Таму так важна своечасова правесці хімпраполку раслін і абараніць іх ад хвароб (напрыклад, толькі рапс у час сваёй вегетацыі падпадае пад пагрозу 20 захворванняў). Уносяцца пад культуры і рэтарданты, якія дазваляюць знізіць небяспеку палягання пасеваў і тым самым таксама захаваць ураджай. Усе гэтыя аперацыі імкнуцца правесці своечасова і якасна і ў адкрытым акцыянерным таварыстве “Душава”. Апошнім часам у раёне пераважала няўстойлівае надвор’е, што не прамінула накласці свой адбітак на вядзенні хімпраполкі, паколькі ні падчас моцнага ветру, ні пад дождж выконваць яе непажадана. Тым не менш, як расказаў галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Аляксандр Пілецкі, ужо апрацавана больш за палову плошчаў, занятых цукровымі буракамі (на час падпісання нумару ў друк – поўнасцю – М. С.), вядзецца хімпраполка азімых і ранніх яравых збожжавых культур. Задзейнічаны тры апырсквальнікі і два трактары на падвозцы вады. На палетку з пасевамі салодкага кораню сустрэліся з аграномам-аграхімікам Францам Рымашэўскім, які кантраляваў правядзенне хімпраполкі. Дарэчы, паводле слоў галоўнага агранома, адказныя спецыялісты замацаваны за кожным участкам работ. На трактары МТЗ-826 у счэпе з апырсквальнікам ОП-2500 працуе ветэран механізатарскай справы Валянцін Гарнастай. У гаспадарцы Валянцін Ула- дзіміравіч амаль тры дзясяткі гадоў. За гэты час ужо змяніў два трактары. Сёлета апякуецца над цукровымі буракамі: сеяў, цяпер вось праводзіць хімпраполку. Дастаўляе ваду для падрыхтоўкі хімраствору Дзмітрый Молакаў. Механізатары, паколькі задзейнічаны на ўчастку са шкоднымі ўмовамі працы, паводле слоў Аляксандра Пілецкага, забяспечаны рэспіратарамі і гумавымі пальчаткамі. Своечасова (два разы на дзень) на рабочае месца дастаўляюцца смачныя абеды, прыгатаваныя ў мясцовай сталовай. Маргарыта САКОВІЧ НА ЗДЫМКУ: (злева направа) В. Гарнастай, А. Пілецкі, Д. Молакаў, Ф. Рымашэўскі. Фота аўтара

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей