У ДУА «Слабадакучынская сярэдняя школа» праходзяць мерапрыемствы, прымеркаваныя да святкавання Дня Перамогі 75-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Актывізавалася работа клуба «Патрыёты Радзімы», удзельнікі якога разам з педагогамі і членамі Капыльскай РА ГА «Беларускі саюз афіцэраў» працавалі каля помніка воінам 10-й арміі на грамадзянскіх могілках в. Слабада-Кучынка. У мерапрыемстве прыняла ўдзел старшыня Слабада-Кучынскага сельвыканкама Нэлі Гусева.
У брацкай магіле пахаваны 26 чырвонаармейцаў шасці нацыянальнасцей, якія загінулі ў няроўным баі з нямецка-фашысцкімі захопнікамі 29 чэрвеня 1941 года. У 2010 годзе прайшла рэканструкцыя. Школьнікі пазнаёміліся з гісторыяй стварэння помніка, ушанавалі памяць загінуўшых воінаў.
Наш кар.
Комментарии