53
В Литературном музее Кузьмы Чорного в Тимковичах состоится интересная экскурсия
03.05.2019
З нагоды 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і свята Вялікай Перамогі ў Літаратурным музеі Кузьмы Чорнага ў Цімкавічах адбудзецца цікавая экскурсія.
Як паведаміла дырэктар установы культуры Людміла Ніжэвіч, экскурсія носіць назву «Уклад Кузьмы Чорнага ў набліжэнне Перамогі». Падчас мерапрыемства можна больш даведацца пра творчасць пісьменніка ў час Вялікай Айчыннай вайны. У музеі будзе прадстаўлена шмат цікавых экспанатаў: фотаздымкі Кузьмы Чорнага, яго рукапісы, малюнкі і асабістыя рэчы. Прагучыць і аўдыязапіс з выступлення пісьменніка на радыёмітынгу.
Наведаць музей можна з серады па нядзелю з 9.00 да 18.00. выстава будзе працаваць да ліпеня 2019 года.
Дзіяна ТКАЧЭНКА
Поделиться
Комментарии