Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

43

Ветеран Великой Отечественной войны Лев Иванович Лепетило получил поздравления от депутата парламента Людмилы Нижевич

11.05.2019
Каб павіншаваць са Святам Перамогі, у госці да ветэрана Вялікай Айчыннай вайны капыляніна Льва Іванавіча Лепяцілы завітала дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людміла Ніжэвіч. [caption id="attachment_76480" align="aligncenter" width="580"]■ Людміла Ніжэвіч гутарыць з Львом Лепяцілам ■ Людміла Ніжэвіч гутарыць з Львом Лепяцілам[/caption] Леў Іванавіч сустрэў дарагую госцю, як кажуць, пры поўным парадзе: з ордэнамі і шчырай усмешкай. — Дарагі Леў Іванавіч! Дазвольце павіншаваць Вас з гэтым вялікім святам! — звярнулася да ветэрана Людміла Іванаўна. — Дзякуючы Вашай самаадданасці і мужнасці сёння мы жывём пад мірным небам і радуемся кожнаму дню. У адказ Леў Іванавіч падзякаваў за віншаванні і падарункі і адзначыў, што ён вельмі задаволены дзейнасцю дэпутата, якой цікавіцца на старонках раённай газеты. Ветэран таксама падкрэсліў, што галоўнае ў нашым жыцці — гэта мір, захаваць які — галоўны абавязак нашчадкаў. Дзіяна ТКАЧЭНКА

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей