Падчас чарговага прыёму старшынёй Капыльскага райвыканкама Анатолем Ліневічам разгледжаны тры звароты грамадзян.
Жыхар в. Якубавічы звярнуўся наконт выплаты заработнай платы адным з таварыстваў з абмежаванай адказнасцю за праведзеныя будаўнічыя работы. Анатоль Канстанцінавіч даручыў даўжнікам да 20 мая роўнымі долямі разлічыцца з запазычанасцю.
Жыхар г. Мінска, ураджэнец нашага раёна, выступіў прадстаўніком ініцыятыўнай групы па ачыстцы вадаёма ў в. Праснакі. Гэту просьбу папрасілі перадаць яго землякі. Вядома, было б вельмі добра, калі б побач з іх вёскай з’явілася месца, дзе можна пабыць сам-насам з прыродай, парыбачыць. Землякі згодны сваімі сіламі дапамагчы ў навядзенні парадку на тэрыторыі. Як патлумачыў кіраўнік раёна, прапанова будзе вывучана адпаведнымі службамі, будзе праведзены дэталёвы аналіз для прыняцця далейшых рашэнняў.
Індывідуальны прадпрымальнік з Капыля некалькі апошніх гадоў прадастаўляла паслугі батута для гульні дзяцей. Аднак узнікалі пытанні з арандаваннем участка. Ёсць яны і сёлета. Зварот заяўніцы будзе дэталёва вывучаны ў адпаведнасці з заканадаўствам.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии