Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

62

Ляснічы

07.03.2010
[caption id="attachment_65" align="alignleft" width="240" caption="У. М. Занкевіч"][/caption] Пралятае дзень за днём, месяц за месяцам -  і ў скарбонцы чалавечага лёсу пакрысе збіраецца вопыт, кемлівасць, разважлівасць, памяркоўнасць. У народзе гэта называецца проста – жыццёвая мудрасць. Чым больш у гэтай скарбонцы скарбу, тым больш чалавек адчувае цягу да жыцця, працы, якой цалкам прысвяціў, аддаў сябе. І колькі б ты ні працаваў, дзе б ні спатрэбіліся твае апантанасць, уменне ладзіць з людзьмі, арганізаваць іх на самаадданую справу,  ты заўсёды будзеш запатрабаваны. Словы, прыведзеныя вышэй, у поўнай ступені адпавядаюць ляснічаму Старыцкага лясніцтва ДЛГУ «Капыльскі лясгас» Уладзіміру Занкевічу. У маі будзе дваццаць гадоў як працуе ён на гэтай пасадзе. Сёлета ў жыцці Уладзіміра Мітрафанавіча адбылася яшчэ адна знакавая падзея – 2 сакавіка яму споўнілася 60. Адказнасць, уменне працаваць заўсёды дапамагалі Занкевічу, пачынаючы з моманту, як прыйшлося пасля школы ўладкоўвацца на работу. Спачатку малады хлопец з в. Вялешына-1 працаваў у саўгасе «Прамень» загадчыкам фермы, пасля – намеснікам старшыні Слабада-Кучынскага сельпо. Дзякуючы стараннасці пачаў паднімацца па службовай лесвіцы. Працуючы ў сферы гандлю, пазнаёміўся з будучай жонкай Людмілай, якая займала пасаду бухгалтара ў капыльскім грамадскім харчаванні. Але па сямейных абставінах гандаль Занкевічу прыйшлося змяніць на лясную гаспадарку. І зноў пачынаць давялося, як кажуць, з самых нізоў. «Прайшло трыццаць тры гады, здаецца было гэта зусім нядаўна, як я стаў работнікам лясной гаспадаркі. З лістапада 1977 года працаваў лесніком у Колаўскім лясніцтве, - расказвае Уладзімір Занкевіч. – У гэтым жа годзе паступіў у Полацкі лясны тэхнікум. Праз некаторы час быў пераведзены майстрам лесу. Са снежня 1987 года выконваў тут абавязкі ляснічага, а праз тры гады ўзначаліў Старыцкае лясніцтва». За перыяд работы Уладзімір Мітрафанавіч зарэкамендаваў сябе выключна са станоўчага боку. Карыстаўся павагай калег, таму што быў патрабавальным не толькі да падначаленых, але і да сябе. Заўсёды займаў актыўную жыццёвую пазіцыю і неаднаразова выбіраўся дэпутатам Слабада-Кучынскага сельскага Савета. Як расказаў Уладзімір Занкевіч, калектыў Старыцкага лясніцтва, які складаецца з 36 чалавек, дружны, працавіты. Вялікую ўвагу работнікі лесу надаюць добраўпарадкаванню тэрыторый, нарыхтоўцы драўніны, вядзенню падсобнай гаспадаркі, іншым пытанням. Іх работа неаднаразова адзначалася граматамі як раённага, так і абласнога кіраўніцтва структуры. Яшчэ з канца 70-х гадоў мінулага стагоддзя на базе Старыцкага лясніцтва існаваў пчальнік. З прыходам Уладзіміра Занкевіча гэта работа ажывілася і выйшла на новы ўзровень. На базе лясніцтва неаднаразова праходзілі разнастайныя семінары па пчалярстве. Гэта і не дзіўна: сам ляснічы вельмі захапляецца развядзеннем пчол. Ёсць у яго і свой уласны пчальнік, дзе Уладзімір Мітрафанавіч любіць праводзіць вольны час. Увогуле, усе хобі Занкевіча звязаны… з лесам: і па грыбы, і на паляванне любіць схадзіць. Разам з жонкай Людмілай Аляксандраўнай выгадавалі дзвюх дачок, якія, у сваю чаргу, падарылі бацькам траіх унукаў. Любяць малыя бываць у дзядулі на рабоце, і ўсе, як адзін, абяцалі быць леснікамі. Значыць будзе каму працягваць добрую і карысную справу. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара

admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей