Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

25

В Копыльском районе продолжается чествование передовиков посевной кампании

27.04.2019
Днямі стараннасць і добрасумленнасць механізатараў-лідараў Капыльшчыны была адзначана на абласным узроўні. [caption id="attachment_76192" align="aligncenter" width="580"]■ Віншаванні ад Міхаіла Боды (справа) прымае Віктар Каляда ■ Віншаванні ад Міхаіла Боды (справа) прымае Віктар Каляда[/caption] Старшыня Мінскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Міхаіл Бода і яго намеснік Пётр Окунеў у суправаджэнні старшыні Капыльскага РК прафсаюза работнікаў АПК Ірыны Сцяпуры прыехалі ў ААТ «Прагрэс 2010», дзе ў разгар працоўнага дня незапланаваны перапынак прама на ўскрайку поля давялося зрабіць механізатару Віктару Калядзе. Нягледзячы на ўзрост, малады чалавек ужо мае значны вопыт работы ў сельскай гаспадарцы. Адказнасць, дысцыплінаванасць, сумленнасць — якасці, што перадаліся Віктару ад бацькі Рыгора Аляксандравіча, поруч з якім ён і працуе ў гаспадарцы. Пад наглядам Каляды-старэйшага Віктар яшчэ школьнікам засвойваў тонкасці прафесіі трактарыста. Апрача яго ў сям’і ёсць яшчэ пяцёра дзяцей, аднак па бацькавых слядах пакуль пайшоў толькі Віктар. Ды яшчэ і пераўзышоў свайго настаўніка. Сведчанне таму — шматлікія ўзнагароды, у розны час атрыманыя за плённы ўдзел у разнастайных палявых работах. Падчас сёлетняй пасяўной механізатар дэманструе выдатныя вынікі на ўнясенні мінеральных угнаенняў (ужо выканаў больш за 180% сезоннага задання) пры дапамозе МТЗ-1523 з агрэгатам АКШ-7,2. [caption id="attachment_76193" align="aligncenter" width="400"]■ Аляксандр Козел ■ Аляксандр Козел[/caption] Стымулюе дасягаць вынікаў і сям’я — жонка Наталля, якая таксама працуе ў «Прагрэсе 2010» (яна — загадчык склада ГЗМ, ядахімікатаў і запчастак) і двое сыноў малодшых школьнікаў, Арсеній і Цімафей. Ушанавання ўдастоіўся і механізатар ААТ «Душава» Аляксандр Козел. Ён на трактары «Беларус-1221» у счэпцы з раскідвальнікам МТТ-4У нязменна перавыконвае дзённае заданне па ўнясенні мінеральных угнаенняў. Хоць і працуе Аляксандр Віктаравіч у сельгаспрадпрыемстве толькі другі год (перайшоў сюды з УП «ПІК-Лясное»), аднак ужо замацаваў за сабой рэпутацыю граматнага, высакакласнага, надзейнага спецыяліста. Аб такіх людзях гавораць, што работа ў іх руках спорыцца. Сапраўды, падчас працоўных будняў Аляксандр спраўляецца з любымі заданнямі — пачынаючы ад выканання разнастайных відаў палявых работ і заканчваючы падтрыманнем у «баявой гатоўнасці» даручанай яму тэхнікі. Да таго ж сіл хапае і на ўтрыманне ўласнай немалой хатняй гаспадаркі, якую Аляксандр вядзе разам з жонкай Галінай. Выгадавалі яны ўжо і падмогу: малодшы сын Максім — сямікласнік, старэйшы ж, Сяргей, — армеец, якога бацькі будуць сустракаць са службы ўжо ў маі.        Ад Мінскага абкама прафсаюза работнікаў АПК перадавікам уручылі Па-дзячныя лісты за добрасумленную працу, прафесійнае майстэрства, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў на вясенне-палявых работах. Знамянальны дакумент дапаўняўся і прыемным дадаткам — высокай ацэнкай працы ў грашовым эквіваленце. Падзячныя лісты і падарункі ад Капыльскага райкама прафсаюза работнікаў АПК — яшчэ адзін сюрпрыз для аграрыяў-лідараў — гэтых сціплых, руплівых людзей, якія ад цямна да цямна працуюць на палетках Капыльшчыны, закладваючы аснову будучага ўраджаю. Аксана МІХАЙЛОЎСКАЯ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей