Па стане на 17 мая хімікатамі апрацаваны 8754 га азімых збожжавых і 2000 га рапсу, супраць хвароб, адпаведна, 1049 і 5410 га гэтых культур. На 54% выканана заданне па хімпраполцы яравых збожжавых. На плошчы 11 250 га ўнесены мікраэлементы, на 6339 га азімых — рэтарданты, на 772 га — гліфасатутрымліваючыя прэпараты.
Вялікая ўвага надаецца і іншым сельгаскультурам. Так гербіцыдамі апрацаваны 4461 га цукровых буракоў , 1740 га кукурузы, 150 га бульбы. Выканалі планавае заданне па хімпраполцы буракоў дзевяць гаспадарак з 17, што займаюцца іх вырошчваннем.
Маргарыта САКОВІЧ
Комментарии