Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

34

20 апреля - республиканский и районный субботники

19.04.2019
20 красавіка ў Беларусі аб’яўлены рэспубліканскі суботнік. Гэта вызначана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10 красавіка 2019 года.  У гэты ж дзень капыляне выйдуць і на раённы суботнік. subotnik Жыхары горада і раёна будуць працаваць на сваіх працоўных месцах, падведамасных тэрыторыях, наводзіць чысціню і парадак на вуліцах райцэнтра, у аграгарадках і вёс-ках, вакол месц баявой і воінскай славы, пахаванняў часоў Вялікай Айчыннай вайны, гісторыка-культурных каштоўнасцей і г.д. Грошы, заробленыя на суботніку, пойдуць на важныя справы: рамонт, рэстаўрацыю, аднаўленне і падтрыманне ў парадку помнікаў гісторыі і культуры, месц баявой і воінскай славы, пахаванняў часоў Вялікай Айчыннай вайны, добраўпарадкаванне горада і раёна і іншыя мэты. Сяргей КОЗЕЛ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей