Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

23

По инициативе многодетной семьи Колыхан в д. Кривое Село Копыльского района был заложен семейный парк (CMigrator copy 1)

17.04.2019
Зрабіць наваколле лепшым — гэта не лозунг і не заклік. Гэта — ініцыятыва і сапраўдны ўчынак. [caption id="attachment_75816" align="aligncenter" width="560"]■ Сяргей Цвірко і сям’я Калыханаў ■ Сяргей Цвірко і сям’я Калыханаў[/caption] Шматдзетная сям’я Калыханаў жыве ў вёсцы Душава, а побач, у зусім невялічкім населеным пункце Крывое Сяло, пражывае іх бабуля. Хату ад дарогі аддзяляе пустка. «Не, не прыгожа так, — вырашыла мама чацвярых дзетак Яна Калыхан. — Трэба пасадзіць тут невялічкі парк». Сваёй вынаходкай жанчына падзялілася са старшынёй Пацейкаўскага сельвыканкама Сяргеем Цвірко, які не толькі падтрымаў ідэю жанчыны, але дапамог знайсці са-джанцы (іх выкапалі на пустуючых участках). І вось чацвёра дзетак Калыханаў — Аляксандра, Віталь, Іван і маленькая Сцеша — разам з мамай Янай выйшлі працаваць. Сорак дрэўцаў сасны знайшлі сваё  месца на пустцы. Саджалі ўсе разам: мама, дзеткі, старшыня сельвыканкама і індывідуальны прадпрымальнік Яўген Давыдзенка. Спачатку старанна вымяралі адлегласць паміж суседнімі соснамі, выкопвалі ямкі, потым насыпалі зямлю каля тоненькіх ствалоў дрэўцаў. Вось так, справай, а не словам, робяць сваю радзіму лепшай людзі неабыякавыя, руплівыя і працавітыя, якім часу няма пісаць розную брыдоту, у тым ліку і ў сацыяльных сетках. Дзіяна ТКАЧЭНКА   

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей