Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

39

Аллею семейных деревьев заложили в центре Копыля - в сквере молодоженов

16.04.2019
Добрую ініцыятыву ў рамках рэспубліканскай акцыі «Парк сямейных дрэў» падтрымалі прадстаўнікі ЗАГСа, Капыльскага РК ГА «БРСМ» і Капыльскага РК прафсаюза работнікаў АПК. 5851 Пасадзіць дрэўцы запрасілі маладыя сем'і — Памяцько, Станкевічаў, Пархамовічаў, Тарасевічаў і Зарамбоўскіх. І, па словах непасрэдных удзельнікаў, яны ўнеслі свой уклад у азеляненне і добраўпарадкаванне тэрыторыі роднага горада: пасадзілі вечназялёную іглічную расліну — тую, якая азначае «дрэва жыцця». Сям'я Памяцько прыняла ўдзел у акцыі ў поўным складзе. — Вядома, што чалавеку неабходна пабудаваць дом, нарадзіць сына і пасадзіць дрэва, — адзначыла Святлана Памяцько. — У нашым жа выпадку кватэра ёсць, выхоўваем дваіх сыноў, цяпер закладваем алею сямейных дрэў. Гэта месца, куды мы зможам потым прыходзіць усе разам. І наш старэйшы сынуля Давід таксама будзе ганарыцца, што ў сваім маленькім узросце дапамагаў тату і маме пасадзіць гэтае дрэва. 5801 Маладая сямейная пара Дзмітрыя і Станіславы Пархамовічаў з ЗАТ «Жыліхава», якая звязала сябе вузамі шлюбу ў студзені бягучага года, ганарыцца, што менавіта ім выпала магчымасць закласці алею сямейных дрэў. — Кожны з нас змог пасадзіць сваё дрэва шчасця, — дзеліцца галава сямейства Дзмітрый. — Гэта не першае зялёнае насаджэнне, якое давялося высаджваць. Аднак асабліва сімвалічна адчуць сваё дачыненне да стварэння такога знакавага месца, якое закладваецца ў падтрымку сямейных каштоўнасцей. І гэта правільна, бо сям'я — самае галоўнае, што ў нас ёсць. І пакуль дзетак у нас няма, усё яшчэ наперадзе (смяецца — Аўт.), але гэтыя дрэўцы парадуюць  не адно пакаленне дзяцей, а сама алея стане яшчэ адным упрыгажэннем горада. Пад кожным маладым дрэўцам размешчана таблічка, дзе напісана прозвішча сям'і, якая яго пасадзіла. Удзельнікам на памяць начальнік аддзела ЗАГС Вікторыя Траяновіч уручыла сертыфікат (на здымку) аб гэтай падзеі, згодна з якім яны абавязваюцца даглядаць  сваё дрэва і адзначаць з ім усе свае святы. А агульнае фота на памяць занатавала добрую справу маладых сем'яў праз магчымасць зрабіць горад яшчэ больш прыгожым. Таццяна БОХАН

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей