Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

37

В Копыле на перекрестке улиц Русанки и Советская была посажена Аллея памяти из молоденьких лип

16.04.2019
"Падзяка за кожны мірны год" Выказаць яе мы можам па-рознаму. Пасадзіць дрэвы, а лепш — адразу цэлую алею — гэта сапраўды заслугоўвае ўвагі. 6963 6914-1 копия Сонечным, але зусім не па-веснавому халодным ранкам кіраўнікі раёна, арганізацый і прадпрыемстваў (на здымку) паказалі годны прыклад. На перакрыжаванні вуліц Русанкі і Савецкая, у напрамку на аграгарадок Пацейкі, была пасаджана Алея памяці з маладзенькіх ліп. 75 дрэўцаў як падзяка за 75 мірных гадоў. [caption id="attachment_75854" align="aligncenter" width="580"]■ У пасадцы дрэў прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Анатоль Ліневіч і старшыня райсавета дэпутатаў Ірына Кісляк ■ У пасадцы дрэў прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Анатоль Ліневіч і старшыня райсавета дэпутатаў Ірына Кісляк[/caption] — Упэўнены, што такім чынам мы выказваем падзяку нашым дзядам, якія цаной свайго жыцця падарылі нам 75 гадоў пад мірным небам, — адзначыў старшыня райвыканкама Анатоль Ліневіч, які як сапраўдны лідар у ліку першых прыняў удзел у акцыі. — Пасадзіўшы маладыя дрэўцы, мы ўшаноўваем памяць нашых гераічных продкаў. Аднак пасадзіць ліпу — гэта, як кажуць, паўсправы. Трэба і даглядаць за ёй. Таму прыходзьце сюды з дзеткамі і ўнукамі, назірайце, як растуць вашы дрэўцы, калі трэба — палівайце. Кожны з кіраўнікоў пасадзіў сваю ўласную (ды не адну) ліпу, старанна прысыпаўшы яе зямлёю і паліўшы вадзічкай. Калі прыйдзе час, дрэўцы ўпрыгожацца жоўта-белымі кветачкамі і насыцяць паветра крыху саладкаватым водарам. Дзіяна ТКАЧЭНКА

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей