Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

76

Долгожителей на Копыльщине стало больше: представители районной власти поздравили 100-летних женщин с юбилеем

02.07.2019
100-гадовы юбілей — дата значная не толькі для самога чалавека і яго сваякоў, але і для тых, хто па родзе сваіх заняткаў знаходзіцца побач. Таму прадстаўнікі зацікаўленых службаў — а гэтым разам у іх ліку былі начальнік упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама Іван Бабко, дырэктар Капыльскага ТЦСАН, старшыня РА ГА «Беларускі саюз жанчын» Святлана Маліноўская і старшыня Цімкавіцкага сельвыканкама Алена Острыкава — павіншавалі жанчын, чый узрост стаў роўны цэламу стагоддзю. [caption id="attachment_77891" align="aligncenter" width="840"] ■ Святлана Маліноўская, Алена Острыкава і Іван Бабко віншуюць Ванду Міхайлаўну Гінц і яе дачку Галіну Мікалаеўну[/caption] Аграгарадок Браткава. Менавіта тут ва ўтульнай хаце сустракала гасцей Ванда Міхайлаўна Гінц. З цеплынёй у вачах і ўсмешкай на вуснах жанчына прымала кветкі і падарунак ад РА ГА «Беларускі саюз жанчын». Жыве бабуля разам з дачкой Галінай Мікалаеўнай, да якой і пераехала 28 гадоў таму з роднай вёскі Шчорсы Навагрудскага раёна, што на Гродзеншчыне. Усё жыццё Ванда Міхайлаўна адпрацавала ў сельскай гаспадарцы. Разам з мужам выгадавала траіх дзяцей, зараз радуюць пяцёра ўнукаў і столькі ж праўнукаў. — Я вельмі вам удзячна за віншаванні і падарункі! — шчыра і пранікнёна гаворыць юбілярка. — Ніколі б нават і не падумала, што камусьці яшчэ патрэбна, што нехта памятае пра дзень майго нараджэння. — Памятаем, паважаная Ванда Міхайлаўна, канешне, памятаем, — звярнулася да бабулі Святлана Станіславаўна. — Таму будзьце здоровымі і чакайце нас на наступны юбілей. Другая юбілярка Марыя Кандратаўна Табальчук пражывае ў вёсцы Навасёлкі Цімкавіцкага сельсавета. На жаль, сустрэць сама гасцей па стане здароўя бабуля не змагла. Віншаванні прымала яе дачка Зінаіда Іванаўна Уласавец. Жанчына з ахвотай расказала, што працоўны шлях яе матулі не быў простым, бо шчыраваць прыйшлося на палявых работах у калгасе. Галоўным багаццем Марыі Кандратаўны і яе мужа Івана Аляксандравіча, якому ў гады Вялікай Айчыннай давялося партызаніць, сталі, канешне ж, чацвёра дзяцей. Зараз дапамагаюць даглядаць старую жанчыну дзявяцера ўнукаў і шасцёра праўнукаў. Дзіяна ТКАЧЭНКА

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей