Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

26

Передовики весенней посевной компании. Информация райкома профсоюза АПК на 5 апреля 2019 года

05.04.2019
На падрыхтоўцы глебы лепшыя вынікі паказвае механізатар СГФ «Руднае» Ігар Валер’евіч ЦВІЛЕВІЧ, які на трактары МТЗ-3522 з агрэгатам КН-8 апрацаваў 847 га — 106% да задання. 1397589341_enr На сяўбе ранніх яравых культур вызначыўся механізатар УП «ПІК-Лясное» Іван Аляксандравіч ЛОГАШ, які на трактары К-744 з агрэгатам «Citan 12001-C» пасеяў 535 га — 64% да задання. На ворыве лідзіруе механізатар з ААТ «Ціміразеўскі» Віктар Міхайлавіч ЛАГУН, які на трактары МТЗ-3522 з ППО-9-45 заараў 292 га — 54% да задання. На падкормцы азімых культур лепшыя вынікі паказвае механізатар ААТ «Старыца-Агра» Аляксандр Міхайлавіч ФЯТКЕВІЧ, які на МТЗ-82 падкарміў культуры на 2195 га — 146% да задання. На падкормцы пашаў вызначыўся механізатар ААТ «Піянер-Агра» Аляксандр Іванавіч РОЦЬКА, які на трактары МТЗ-952 з агрэгатам МТТ-4У апрацаваў 1732 га — 69% да задання. Лепшыя рэзультаты на пагрузцы і ўнясенні арганічных угнаенняў паказваюць: механізатар ААТ «Старыца-Агра» Андрэй Аляксандравіч ПАРШЫН, які на «Амкадор-352С» пагрузіў 26 633 тоны арганікі, і механізатар філіяла «Лакнея» Сяргей Іванавіч ДАВІДОЎСКІ, які на трактары «Фэндт-933» з агрэгатам МТУ-20 унёс 13 700 тон арганікі — 106% да задання.

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей