На падрыхтоўцы глебы лепшыя вынікі паказвае механізатар ААТ «Праснакі» Канстанцін Мікалаевіч МАГЛЫШ, які на трактары МТЗ-3022 з агрэгатам КШП-6 апрацаваў 827 га — 150% да задання.
На сяўбе ранніх яравых культур вызначыўся механізатар філіяла «Лакнея» Аляксандр Мікалаевіч КАРПУЧОК, які на трактары «Фэндт-933» з агрэгатам «Лемкен» пасеяў 393 га — 66% да задання.
На ворыве лідзіруе механізатар з ААТ «Ціміразеўскі» Віктар Міхайлавіч ЛАГУН, які на трактары МТЗ-3522 з ППО-9-45 заараў 247 га — 46% да задання.
На падкормцы азімых культур лепшыя вынікі паказвае механізатар ААТ «Старыца-Агра» Аляксандр Міхайлавіч ФЯТКЕВІЧ, які на МТЗ-82 падкарміў 1985 га — 132% да задання.
На падкормцы пашаў вызначыўся механізатар ААТ «Піянер-Агра» Аляксандр Іванавіч РОЦЬКА, які на трактары МТЗ-952 з агрэгатам МТТ-4У апрацаваў 1641 га — 65,64% да задання.
Лепшыя рэзультаты на пагрузцы і ўнясенні арганічных угнаенняў паказваюць: механізатар ААТ «Старыца-Агра» Андрэй Аляксандравіч ПАРШЫН, які на «Амкадор-352С» пагрузіў 22 479 тон арганікі — 25% да задання, і механізатар філіяла «Лакнея» Сяргей Іванавіч ДАВІДОЎСКІ, які на трактары «Фэндт-933» з агрэгатам МТУ-20 унёс 11 960 тон — 93,2% да задання.
Комментарии