Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

25

Дарогамі вызвалення (CMigrator copy 2)

16.05.2011
Аляксандр Іосіфавіч Кацёл з Пацеек у 320-м артпалку прайшоў нялёгкімі франтавымі дарогамі ад Масквы да Беларусі. У складзе 1-га Беларускага фронту па балоцістых мясцінах прайшоў у тыл ворага да Гомеля, а затым — да Бабруйска. Тут прыняў актыўны ўдзел у разгроме варожай групіроўкі. Кацёл са сваёй гарматай па Варшаўскай шашы з наступаючымі савецкімі часцямі вечарам дайшоў да Старых Дарог, а раніцай акупанты былі выбіты з райцэнтра. Яго гармата “давала перцу” чужынцам у Любані і Чырвонай Слабадзе. Гналі акупантаў з Лешні, Філіпавіч, а ў Семежаве немцы направілі супраць воінаў-вызваліцеляў 100 танкаў, шмат меха- нізаванай пяхоты. За адзін дзень гітлераўцы сем разоў кідаліся ў атаку. Гармата Катла палажыла шмат фашыстаў. Прыцэльны агонь не давала рабіць варожая авіяцыя. Пад яе бомбамі, а таксама ад снарадаў і куль фашыстаў загінулі 54 савецкія воіны. А затым артылерысты выйшлі на шашу. Каля Сіняўкі гармата Катла зноў раскалілася, але сілы былі няроўныя, і ўсё магло скончыцца трагічна. “Але нас выручылі гвардзейцы - “Кацюшы”, і два “Тыгры” згарэлі, як свечкі. Ад залпавага агню амаль нічога не засталося ад фашыстаў”, — словы франтавіка помняцца і сёння. 1 ліпеня механізаваныя часці і казакі генерала Пліева, а таксама мотастралковыя і танкавая брыгады генерала Крывашэйна пачалі вызваляць наш раён. Кавалерыйскі полк 10-й гвардзейскай дывізіі пад кіраўніцтвам Іллі Галавашчанкі першым уступіў ў Капыль і прымусіў фашыстаў уцякаць з гарадка. Але для фашысцкіх самалётаў, здавалася, няма межаў. Яны прарваліся і абстрэльвалі райцэнтр. На іх шляху стала  1-я батарэя 255-га зенітнага палка, якой камандаваў капітан Іваноў. Восем зенітак замацаваліся на цяперашняй вуліцы Заазёрнай паблізу будынка былога даваеннага райваенкамата. Чатыры сцярвятнікі наляцелі нечакана, але нашы зенітчыкі прымусілі трох скінуць свае бомбы на абочыну. У чацвёртага штурмавіка застаўся ўвесь боезапас, і ён скінуў бомбы на першую гармату. Узарваліся дзве бочкі з бензінам — і хваля агню шуганула на машыну і гармату. Загінуў увесь зенітны разлік: восем зенітчыкаў згарэлі, двое забіты. У жывых застаўся цяжка паранены Уладзімір Афанасьевіч Усціменка. Яго перавязаў і выратаваў аднапалчанін урач Шусцер, таксама наш зямляк. Іншыя разлікі падбілі адзін “Фоке-вульф”, які ўпаў за горадам. У складзе 2-й танкавай арміі капылянін Пётр Пятровіч Малевіч вызваляў Беларусь і нават мясціны, дзе прайшло юнацтва: Старыя Дарогі, Слуцк, родны Капыль. А на вуліцы Пралетарскай каля бацькоўскай хаты яму была ўручана ўзнагарода — ордэн Чырвонай Зоркі. Радасць запоўніла яго сэрца, бо тут, дзе ён рос, перад строем аднапалчан і на вачах роднай маці капітану прышпілілі да гімнасцёркі зіхатлівы ордэн. Тры дні адпачываў франтавік у бацькоўскім доме. Затым дагнаў сваю часць каля Баранавіч. Іван ІГНАТЧЫК

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей