Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

11

Доска почета по данным райкома профсоюза работников АПК по состоянию на 29 марта 2019 года

29.03.2019
IMG_2043 На падрыхтоўцы глебы лепшыя вынікі паказвае механізатар ААТ «Праснакі» Канстанцін Мікалаевіч МАГЛЫШ, які на трактары МТЗ-3022 з агрэгатам КШП-6 апрацаваў 518 га — 94% да задання. На сяўбе ранніх яравых культур вызначыўся механізатар філіяла «Лакнея» Аляксандр Мікалаевіч КАРПУЧОК, які на трактары «Фэндт-933» з агрэгатам «Лемкен» пасеяў 242 га — 41% да задання. На ворыве лідзіруе механізатар з ААТ «Ціміразеўскі» Віктар Міхайлавіч ЛАГУН, які на трактары МТЗ-3522 з агрэгатам ППО-9-45 заараў 157 га — 29% да задання. На падкормцы азімых культур лепшыя вынікі паказвае механізатар ААТ «Піянер-Агра» Сяргей Міхайлавіч ЛАЗЮК, які агрэгатам «РАСА» падкарміў 1822 га — 76% да задання. На падкормцы пашаў вызначыўся механізатар ААТ «Піянер-Агра» Аляксандр Іванавіч РОЦЬКА, які на трактары МТЗ-952 з агрэгатам МТТ-4У апрацаваў 1331 га — 53,24% да задання. Лепшыя рэзультаты на пагрузцы і ўнясенні арганічных угнаенняў паказваюць: Андрэй Аляксандравіч Паршын з ААТ «Старыца-Агра», на «Амкадор 352» пагрузіў 14 577 тон — 16% да задання; механізатар філіяла «Лакнея» Сяргей Іванавіч ДАВІДОЎСКІ на трактары «Фэндт-933» з агрэгатам МТ-20 унёс 8480 тон арганікі — 66% да задання.

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей