Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

34

Выездное заседание Копыльского райисполкома состоялось в Потейковском сельсовете

29.03.2019
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка на адной з нарад адзначыў, што жыццёвыя стандарты павінны быць прыкладна аднолькавыя ва ўсіх гарадах і населеных пунктах краіны. Як вынік — добраўпарадкаванне роднага краю і навядзенне парадку на зямлі было і застаецца справай не толькі органаў дзяржаўнага кіравання, але і ўсяго насельніцтва. [caption id="attachment_75454" align="aligncenter" width="580"]■ У вясковым магазіне Анатоль Ліневіч гутарыць з жыхарамі вёскі Душава ■ У вясковым магазіне Анатоль Ліневіч гутарыць з жыхарамі вёскі Душава[/caption] На Капыльшчыне гэтым пытанням надаецца самая пільная ўвага. Адной з форм работы органаў улады, якая ўжо стала традыцыйнай, з’яўляецца арганізацыя выязных пасяджэнняў. У бягучым годзе першым пад увагу членаў райвыканкама і запрошаных старшыняў сельвыканкамаў трапіў Пацейкаўскі сельсавет. Разам з ўдзельнікамі пасяджэння накіроўваемся ў в. Душава. У аўтобусе старшыня сельвыканкама Сяргей Цвірко расказвае пра асаблівасці сельсавета, яго вёскі, склад насельніцтва, інфармуе аб асноўных відах работ, якія былі праве-дзены па добраўпарадкаванні населеных пунктаў. Па дарозе да ўдзельнікаў нарады далучаецца дырэктар ААТ «Прагрэс 2010» Валерый Тароцька. Валерыю Мікалаевічу таксама ёсць што паведаміць пра ўдзел гаспадаркі ў навядзенні парадку на зямлі. Тым больш што паміж мясцовай уладай і кіраўніцтвам сельгаспрадпрыемства існуе поўнае ўзаемаразуменне і плённае супрацоўніцтва па рэалізацыі дадзеных задач. Першы пункт прыпынку — дзіцячы сад у в. Душава. У рознаўзроставай групе там выхоўваюцца 11 хлопчыкаў і дзяўчынак, якія з вялікай цікавасцю глядзелі на незнаёмых людзей, што завіталі да іх у госці, а пасля парадавалі невялічкім канцэртным нумарам. У садку цёпла, па-хатняму ўтульна. Вядома ж, будынак і прылеглая тэрыторыя патрабуюць рамонту. Улічваючы гэта, старшыня райвыканкама Анатоль Ліневіч, пад чыім началам і праходзіла выязное пасяджэнне, даў даручэнне ўпраўленню па адукацыі, спорце і турызме адрамантаваць пешаходную дарожку, якая вядзе да будынка дзіцячага сада, і ганак ва ўстанове адукацыі. Да таго ж для заахвочвання работнікаў дашкольных устаноў з пазабюджэтных сродкаў упраўлення будзе ўстаноўлены прэміяльны фонд — менавіта ён стане крыніцай для ўзнагароджвання пераможцаў і прызёраў раённага спаборніцтва ў гэтай сферы. Атрымае дзіцячы сад у Душаве і дапамогу ад базавай гаспадаркі ў рамонце навеса для захоўвання паліва. [caption id="attachment_75453" align="aligncenter" width="580"]■ Танцавальны нумар ад выхаванцаў Душаўскага дзіцячага сада ■ Танцавальны нумар ад выхаванцаў Душаўскага дзіцячага сада[/caption] Зусім іншы настрой ва ўдзельнікаў пасяджэння з’явіўся падчас наведвання комплекснага прыёмнага пункта в. Душава. У памяшканні холадна, печка патрабуе рамонту, вышчарбленая падлога, зламаная дзвярная ручка… Сам будынак, па ўсім відаць, даўно не фарбаваўся, непрывабны выгляд мае і тэрыторыя вакол яго. Таму ў рашэнні райвыканкама запісана даручэнне кіраўніку ААТ «Капыльскі РКБА» да 1 мая ліквідаваць выяўленыя недахопы. Патрабуе рамонту і глядзельная зала мясцовага дома культуры, правесці яго даручана на працягу бягучага года. Цікавая размова з мясцовымі жыхарамі адбылася ў вясковым магазіне. Пажылыя жанчыны выказвалі незадаволенасць недахопам увагі да ветэранаў працы, прасілі пасадзейнічаць у адкрыцці дадатковага аўтобуснага маршруту Капыль – Душава ў дзённы час. У выніку кіраўніцтву ААТ «Прагрэс 2010» даручана арганізаваць для былых працаўнікоў гаспадарак, размешчаных на тэрыторыі Пацейкаўскага сельсавета, экскурсіі па аб’ектах сельгаспрадпрыемства. Будзе выканана просьба і наконт дадатковага аўтобуснага маршруту. Падчас аб’езду тэрыторыі сельсавета было адзначана, што работа па навядзенні парадку вядзецца, але ёй не хапае сістэмнасці. У рашэнні райвыканкама запісаны тэрміны выканання канкрэтных работ: расчыстка грамадзянскіх могілак ў вв. Жавулкі і Какорычы — да 1 красавіка, дэмантаж старых агароджаў ва ўсіх населеных пунктах — да 1 мая, з наступнага месяца пачнуцца работы па закладцы парку ў в. Душава. Дарэчы, працяг работ па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні населеных пунктаў, аптымізацыі пустуючых прысядзібных участкаў павінен стаць адной з галоўных задач для ўсіх сельвыканкамаў. Паколькі ў раёне вялікае значэнне надаецца павышэнню прывабнасці нашага рэгіёну для турыстаў і гасцей, даручана ў бягучым годзе на тэрыторыі кожнага сельсавета арганізаваць работу па адкрыцці хаця б адной аграсядзібы, а ўсе славутасці сваіх мясцін, перспектывы развіцця сельсаветаў, гаспадарак, устаноў сацыяльнай сферы, турыстычныя аб’екты і маршруты, гістарычныя факты і славутасці, работу з ветэранамі і моладдзю адлюстроўваць у відэафільмах. У справе добраўпарадкавання населеных пунктаў вельмі важнай з’яўляецца не толькі маштабнасць, але сістэмнасць і якасць работ. Зроблена ўжо нямала, але яшчэ больш задач неабходна рэалізаваць у бліжэйшай будучыні. Бягучы год, як і мінулы, праходзіць пад знакам Года малой радзімы, таму наш край мы павінны зрабіць яшчэ лепшым і больш прыгожым. Маргарыта САКОВІЧ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей