Кожны з нас дбае пра парадак на роднай зямлі, прыкладае шмат намаганняў, каб горад, вёска ці асабісты куточак былі прыгожымі і чыстымі. Вось і жыхары Грозаўскага сельсавета не засталіся ў баку і дружна ўзяліся за працу, тым больш, што нагодай стаў месячнік па добраўпарадкаванні.

Парк у аграгарадку Камень. Сонечным сакавіцкім днём супрацоўнікі сельвыканкама і Каменскага ВПК д/с-СШ старанна прыбіраюць тэрыторыю сквера, зграбаюць леташняе лісце, выкідваюць смецце.
— Работы па добраўпарадкаванні парка мы пачалі летась, — расказвае старшыня Грозаўскага сельвыканкама Жанна Скрыган. — Тады паспілоўвалі дрэвы і галіны, паставілі лаўкі, а 1 верасня 2018 года тут адзначылі свята вёскі. Сёлета мы плануем зрабіць сцяжынкі і высадзіць вакол парка новыя дрэўцы. Тым самым мы абазначым яго тэрыторыю. Упэўнена, што хутка парк стане добрым месцам для адпачынку вяскоўцаў.
Дзіяна ТКАЧЭНКА
Комментарии