57
«Харчаванне хлебаробаў – справа важная»
14.05.2011
- пад такой назвай у газеце “Слава працы” апублікаваны матэрыял аб тым, як былі падрыхтаваны сталовыя сельгаспрадпрыемстваў да вясенняй пасяўной кампаніі. У асобных гаспадарках удзельнікамі рэйду выяўлены шэраг недапрацовак. Ад кіраўнікоў гэтых арганізацый атрыманы адказы аб выпраўленні недахопаў.
“МАУП “Доктаравічы” інфармуе, што ўсе крытычныя заўвагі, змешчаныя ў газеце “СП” , па далейшай падрыхтоўцы сталовай МАУП “Доктаравічы” выпраўлены. Усталяваны дазатары для мыцця рук повараў (як патрабуюць санітарныя нормы), таксама завершаны рамонт абедзеннай залы, вырашана пытанне з раздатчыкамі абедаў і транспартам для іх дастаўкі.
Дырэктар МАУП “Доктаравічы” У. У. Дземянкоў.”
“Крытычны матэрыял пра стан сталовай аг. Быстрыца, адлюстраваны ў артыкуле “Харчаванне хлебаробаў – справа важная” абмеркаваны на пасяджэнні Назіральнага савета ААТ “Ціміразеўскі”. Крытыка прызнана справядлівай і своечасовай. З мэтай ліквідацыі недахопаў і недагляду ў рабоце сталовай ААТ “Ціміразеўскі” праведзена наступная работа:
- завершаны рамонт абедзеннай залы, бытавых памяшканняў;
- абсталявана месца для захоўвання агародніны і прыбіральнага інвентару;
- прыведзена ў парадак прылягаючая тэрыторыя;
- атрыманы дазвол на выкарыстанне аўтатранспарту, які выдзелены для дастаўкі абедаў;
- раздатчыцы абедаў прайшлі медыцынскі агляд.
Дырэктар А. А. Турбан.”
Поделиться
Комментарии