Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

37

Няма больш важнай задачы, чым захаванне жыцця і здароўя людзей

14.05.2011
На ІІІ пленуме Капыльскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі разгледжаны пытанні работы райкама прафсаюза, пярвічных прафсаюзных арганізацый па стварэнні бяспечных умоў працы. Як адзначыла ў сваім дакладзе старшыня райкама галіновага прафсаюза Людміла Камёнка, ахова працы, ажыццяўленне грамадскага кантролю з’яўляюцца аднымі  з асноўных напрамкаў работы раённага камітэта. Бо няма больш важнай задачы, чым захаванне жыцця і здароўя людзей. Ва ўстановах адукацыі раёна працуюць 41 камісія па ахове працы, 123 грамадскія інспектары, абсталяваны 5 кабінетаў па ахове працы, ва ўсіх астатніх – куткі. У плане мерапрыемстваў па ахове працы на 2010 і 2011 гады ўнесены пытанні забеспячэння працуючых спецадзеннем, электрабяспекі, уключаны мерапрыемствы па абсталяванні пажарнай сігналізацыяй, запланавана прывесці да нормаў штучнае асвятленне на працоўных месцах. Па словах дакладчыцы, агульная сума рэалізацыі плана мерапрыемстваў па ахове працы за 2010 год склала 1 млрд 130 млн 700 тыс. рублёў (у асноўным на супрацьпажарныя мерапрыемствы). Забеспячэнне работнікаў сродкамі індывідуальнай абароны, змываючымі і абясшкоджваючымі сродкамі ўскладаецца на наймальніка. Вынікі І квартала 2011 г. не радуюць. Калі ў 2009 г. на гэтыя патрэбы было затрачана 34,4 млн руб., у 2010 г. – 44,9 млн руб., то сёлета – ніводнага рубля. Фінансаванне на гэтыя мэты ажыццяўляецца па астаткавым прынцыпе. Аддзелам адукацыі, райкамам прафсаюза праводзіцца пэўная работа па выкананні Дырэктывы Прэзідэнта Беларусі №1 “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны”, накіраваная на стварэнне здаровых і бяспечных умоў працы, захаванне нормаў і правілаў аховы працы і пажарнай бяспекі, прадухіленне вытворчага траўматызму. Падводзячы вынікі, Людміла Камёнка выказала ўпэўненасць у тым, што органы кіравання ўстаноў адукацыі будуць працаваць у поўным узаемадзеянні з прафсаюзнымі камітэтамі па стварэнні і захаванні здаровых і бяспечных умоў працы для сваіх работнікаў. Да пытанняў аховы працы ў сваіх выступленнях звярнуліся інжынер па ахове працы аддзела адукацыі райвыканкама Міхаіл Сувораў, старшыня прафкама Грозаўскай школы-інтэрната Тамара Місько, старшыня прафкама СШ №3 г. Капыля Аляксандр Шыманскі, дырэктар Мажскага дзіцячага сада-пачатковай школы Мая Ясючэня. У рабоце пленума прынялі ўдзел і выступілі намеснік старшыні райвыканкама Ала Раеўская, вядучы спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Валерый Маскалік, начальнік  аддзела адукацыі райвыканкама Аляксей Абросімаў і старшыня Мінскай абласной прафсаюзнай арганізацыі работнікаў адукацыі і навукі Мікалай Башко. Сяргей КОЗЕЛ

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей