На Капыльшчыне пачаўся месячнік па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый. Ён пройдзе з 15 сакавіка па 30 красавіка.

Адпаведнае распараджэнне № 71р падпісаў старшыня райвыканкама Анатоль Ліневіч 14 сакавіка 2019 года. Зацверджаны раённы план мерапрыемстваў па правядзенні месячніка, запланавана правядзенне суботнікаў 23 і 30 сакавіка, 6, 13, 20 і 26 красавіка з максімальна эфектыўным удзелам усіх устаноў, прадпрыемстваў, арганізацый і насельніцтва. Будуць вызначаны пэўныя аб’ёмы выканання работ, працоўныя і матэрыяльныя рэсурсы, прызначаны асобы, адказныя за арганізацыю гэтых работ.
Асаблівая ўвага будзе нададзена ліквідацыі несанкцыянаваных сметнікаў на землях ляснога фонду і ў кантралюемых зонах дарог. Ход работ па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні населеных пунктаў будзе адлюстроўвацца ў СМІ.
Маргарыта САКОВІЧ
Комментарии