У Капыльскай раённай цэнтральнай бібліятэцы падвялі вынікі конкурсу буктрэйлераў «Чытай сваё!», які праводзіўся з 4 по 19 лютага. Арганізавана мерапрыемства райкамам ГА «БРСМ», і прайшло яно ў Дзень роднай мовы, 21 лютага.
[caption id="attachment_74809" align="aligncenter" width="580"]

■ Ідзе дыктант па беларускай мове[/caption]
У чытальнай зале сабраліся навучэнцы гарадскіх і сельскіх школ — усе разам яны прынялі ўдзел ва ўсеагульным дыктанце. Далей былі прадэманстраваны відэасюжэты пра прачытаныя мастацкія кнігі, у прыватнасці твораў аўтараў Капыльшчыны. Многія запомніліся сваім крэатыўным падыходам і асаблівасцю сюжэта.
[caption id="attachment_74810" align="aligncenter" width="400"]

■ Настасся Козел і Маргарыта Стрыевіч[/caption]
У выніку Дыплом I ступені атрымала навучэнка 10 класа Цімкавіцкай сярэдняй школы Маргарыта Стрыевіч, Дыплом II ступені — у Уладзіслава Неранені з 9 класа Грозаўскага ВПК д/с
– СШ, Дыпломам ІІІ ступені быў узнагароджаны васьмікласнік Сяргей Чыгір з Доктаравіцкай сярэдняй школы. Таксама быў уручаны Дыплом у намінацыі «Прыз глядацкіх сімпатый» Анастасіі Янушцы з 10 класа Лясноўскай сярэдняй школы. Іх уручыла першы сакратар РК ГА «БРСМ» Настасся Козел. Акрамя гэтага, усе прызёры атрымалі каштоўныя падарункі.
Павел ШЭІН
Комментарии