Падчас выніковай калегіі Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама, якая прайшла ў г. Дзяржынску, адбылося ўзнагароджванне лепшых працаўнікоў галіны.
[caption id="attachment_74747" align="alignleft" width="312"]
Старшыня Мінаблвыканкама Анатоль Ісачанка ўручае ўзнагароду начальніку аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Капыльскага райвыканкама Ларысе Юха[/caption]
Так, шматгадовая старанная праца, прафесіяналізм, выдатнае выкананне сваіх службовых абавязкаў сталі падставай для ўзнагароджвання Падзякай старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Капыльскага райвыканкама Ларысы Юха.
Па выніках штогадовага абласнога конкурса «Творчы алімп Міншчыны» за высокія творчыя дасягненні ў сферы культуры і мастацтва ў 2018 годзе прэмія ў намінацыі «Мастацкая самадзейнасць» прысуджана ўзорнаму эстраднаму аркестру ДУА «Капыльская дзіцячая школа мастацтваў», кіраўнік Леў Канаплянік.
Маргарыта САКОВІЧ
Комментарии