Калектыў КУП «Капыльская ЖКГ» ужо далёка не першы сезон займае лідарскія пазіцыі ў спартыўным рэйтынгу прадпрыемстваў і арганізацый. Высокі ўзровень фізічнай падрыхтоўкі камунальнікі дэманструюць не толькі на разнастайных спаборніцтвах, што праходзяць у горадзе і раёне, але і на абласным, а часам і рэспубліканскім узроўнях.

— У нас працуе нямала людзей, якія аддаюць перавагу актыўнаму адпачынку, сярод іх ёсць нават прафесійныя спартсмены. Да таго ж адміністрацыя і прафсаюзны камітэт прадпрыемства заўсёды ідуць насустрач аматарам здаровага ладу жыцця — ствараюць умовы для заняткаў фізічнай культурай, а таксама матэрыяльна стымулююць удзельнікаў спартыўных мерапрыемстваў, — патлумачыла старшыня Савета калектыву фізічнай культуры Капыльскай ЖКГ Таццяна Калодзіч.
Комментарии