Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

26

Основным направлением деятельности коллектива Копыльского ремонтно-строительного участка является получение прибыли

22.02.2019
«Асноўным напрамкам дзейнасці калектыву Капыльскага рамонтна-будаўнічага ўчастка з'яўляецца атрыманне прыбытку», — лічыць кіраўнік Яўген Лепяціла. І ўпор тут робіцца на паляпшэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы прадпрыемства, павышэнне якасці і павелічэнне аб'ёму будаўніча-мантажных работ. 3873 Так, у адносінах да 2017 года за мінулы год Капыльскім РБУ на 117,5% дасягнуты рост аб'ёму будаўніча-мантажных работ, на 126,5% — прадукцыйнасці працы. І гэта ўсё дзякуючы 142 прафесіяналам сваёй справы  — у кожнага багаты вопыт і грунтоўныя веды за плячыма. Як пацвярджэнне таму выказванне: «Кадры вырашаюць усё!» На рахунку зладжанага працавітага калектыву нямала будаўнічых аб'ектаў. У планах на бягучы год: работы на новай вытворчасці — цэха па афарбоўцы шчэбню, здача двух 16-кватэрных дамоў па вул. 50 год БССР, узвядзенне 16-кватэрнага дома па вул. Партызанскай, прадаўжэнне будаўніцтва жывёлагадоўчых аб'ектаў у аграгарадках Старыца і Н. Доктаравічы, мантажу сянажна-сіласных траншэй.

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей