
З усенародным святам — Днём Перамогі — сардэчна віншуем жыхароў Капыльшчыны, вас, дарагія ветэраны!
Вялікая Перамога над нямецка-фашысцкімі захопнікамі назаўсёды застанецца сімвалам стойкасці і мужнасці савецкага народа. Дзякуючы адважным воінам, партызанам і падпольшчыкам, якія самаахвярна ваявалі супраць агрэсараў, наша краіна здабыла магчымасць жыць і працаваць пад мірным небам. Вечная памяць усім, хто загінуў, абараняючы Радзіму. Сыноўняя ўдзячнасць ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, хто набліжаў светлы Дзень Перамогі.
Сёння ў нас ёсць галоўнае — памяць пра Вялікую Перамогу, якую здабылі нашы бацькі, дзяды і прадзеды, жаданне зрабіць нашу сінявокую Беларусь яшчэ больш квітнеючай і заможнай.
Сардэчна жадаем усім вам моцнага здароўя, міру і дабрабыту, жыццёвага аптымізму. Светлых вам дзён і спаўнення надзей!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў
Комментарии