Чарговы асабіста-камандны чэмпіянат УУС Мінаблвыканкама па лёгкаатлетычным кросе сабраў у Капылі каманды ўсіх раённых і гарадскіх аддзелаў унутраных спраў рэгіёна. Унікальны ландшафт тутэйшай зоны адпачынку даўно ацанілі арганізатары такіх спаборніцтваў, таму што ён дазваляе не толькі праводзіць бегавыя віды спорту, але і эстафеты, адным з элементаў якой з’яўляецца стральба па мішэнях.
[caption id="attachment_9710" align="aligncenter" width="443" caption="Старт на 3-кіламетровай дыстанцыі"]

[/caption]
Як заўсёды, першымі на старт кіламетровай дыстанцыі выйшлі ветэраны службы. Каторы год запар тут дастойна прадстаўляе Капыльшчыну маёр міліціі Міхаіл Мельнічэнка. Вось і сёлета на фінішы ён быў другім. Гонар маладога пакалення Капыльскага РАУС на трох кіламетрах адстойваў старшы лейтэнант Дзмітрый Сянюк, які цвёрда замацаваўся ў “залатой” сярэдзіне пелетону. Апошнім відам стала эстафета 3х1500 м (2 мужчыны і адна жанчына). Лейтэнанты Надзея Драбушэвіч, Валерый Шалік і старшы лейтэнант Дзмітрый Сянюк паказалі нядрэнную хуткасць на дыстанцыі і добрую стралковую падрыхтоўку. У выніковым пратаколе яны занялі 7 месца – дастойнае выступленне каманды, якая на дзве трэці складалася з дэбютантаў.
[caption id="attachment_9711" align="aligncenter" width="443" caption="На стрэльбішчы – Надзея Драбушэвіч"]
[/caption]
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Фота аўтара
Комментарии