Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

14

Единые дни безопасности пройдут на Копыльщине с 20 февраля по 1 марта и с 1 по 10 сентября

16.02.2019
  Згодна з распараджэннем старшыні райвыканкама Анатоля Ліневіча, яны будуць арганізаваны ў мэтах максімальнага зніжэння гібелі людзей ад знешніх прычын і для выканання пратакола пася-джэння Камісіі па надзвычайных сітуацыях пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь № 33/19пр ад 12 лістапада 2018 года. Стаіць задача забяспечыць развіццё ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, прапаганды адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем і бяспечных умоў пражывання насельніцтва. Сярод распрацаваных мерапрыемстваў правядзенне вучэнняў, трэніровак па рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі прыроднага і тэхнагеннага характару на выбухова-, пажара-, хімічна небяспечных аб’ектах, аб’ектах з масавым знаходжаннем людзей. Падчас праверкі сістэмы апавяшчэння паведамленні будуць гучаць па раённым радыё, інфармацыю размесцяць  на  бягучых  радках  і  ў  інтэрнэт-рэсурсах. Будуць арганізаваны агляд-конкурс дзіцячай творчасці «Выратавальнікі вачыма дзяцей», дні адчыненых дзвярэй у рамках рэспубліканскіх прапагандысцкіх акцый «Дзень бяспекі. Увага ўсім», «У цэнтры ўвагі — дзеці!». Ва ўстановах адукацыі запланаваны квэсты, інтэлектуальныя гульні, адукацыйныя пляцоўкі. Пройдуць тэматычныя канцэртныя праграмы, выступленні ў працоўных калектывах, у тым ліку і па пытаннях забеспячэння бяспекі Беларускай АЭС, і іншыя мерапрыемствы. Дэталёвы аналіз прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць гібелі людзей ад знешніх прычын, будзе зроблены падчас пасяджэнняў раённай камісіі, створанай для каардынацыі дзейнасці назіральных камісій. Там жа паставяць задачы з указаннем выканаўцаў і канкрэтных тэрмінаў рэалізацыі мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне гібелі людзей ад знешніх прычын. Маргарыта САКОВІЧ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей