Пераможцам працоўнага спаборніцтва на рэспубліканскім узроўні па выніках работы за мінулы год у намінацыі «Лепшы ў развіцці карпаратыўнага бізнесу» ў сваёй групе прызнаны цэнтр банкаўскіх паслуг № 609 у г. Капылі.
Днямі дырэктар цэнтра Юрый Коржак атрымаў Дыплом з рук старшыні праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Віктара Ананіча.
Беларусбанк па праве лічыцца надзейным партнёрам для многіх прадпрыемстваў і арганізацый. Толькі ў нашым раёне ён абслугоўвае больш за 350 карпаратыўных кліентаў, сярод якіх 160 — юрыдычныя асобы, 191 — індывідуальны прадпрымальнік.
НА ЗДЫМКУ: Юрый Коржак з супрацоўніцамі аддзела карпаратыўнага бізнесу Кацярынай Сомавай, Наталляй Ліпніцкай і Наталляй Садоўскай.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии