Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

40

Сапраўднае свята «Капыльскіх пацех»

04.05.2011
Калі на сцэне народны тэатр гульні і гумару “Капыльскія пацехі” – гэта сапраўднае свята. Энергія і талент артыстаў перадаюцца гледачам. І ўжо пасля першага нумару ў зале не застаецца ніводнага сумнага твару. Часта гледачы, якія праводзяць са сцэны артыстаў, апладзіруюць ім стоячы. Народны тэатр гульні і гумару “Капыльскія пацехі” створаны на базе Капыльскага РЦК у чэрвені 1993 года. Кіраўніком калектыву, яго рэжысёрам і сцэнарыстам стала загадчык аддзеда культурна-масавай работы Любоў Галубовіч. У асноўным канцэртная праграма “Капыльскіх пацех” будуецца на гульнёвых праграмах, тэатралізаваных прадстаўленнях, музычных спектаклях, шоу-пра-грамах па матывах твораў беларускіх і рускіх пісьменнікаў. Спалучэнне гумару, музыкі і танцаў дае магчымасць стварыць цікавыя гумарыстычныя праграмы, якія добра ўспрымаюцца як на Капыльшчыне, так і за яе межамі. Удзельнікі тэатра з’яўляюцца жаданымі не толькі на абласных, а нават і на рэспубліканскіх “Дажынках”, а таксама на рэспубліканскім фестывалі гумару “Аўцюкі”. Традыцыйна да Дня смеху да ўвагі капылян “Капыльскія пацехі” прапануюць новы музычны спектакль або шоу-праграму, якія збіраюць поўную залу прыхільнікаў гумару. Таццяна БОХАН

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей