Сапраўды шчаслівым можа стаць толькі той творца, якому пашанцавала сустрэць на сваім жыццёвым або працоўным шляху такога ж апантанага, як сам: каб зразумець адзін другога з паўслова і жыць тым вялікім сэнсам, які заложаны ў самой творчасці.
Усім удзельнікам народнага ансамбля народнай песні “Спадчына” Капыльскага РЦК пашчасціла, што мастацкім кураўніком калектыву ў 1985 годзе стала таленавітая, з багатым вопытам Валянціна Зарамбоўская, а самой Валянціне Сцяпанаўне – што ўдзельнікі ансамбля шчыра жадаюць несці людзям высокую песенную культуру, каб кожны з нас ведаў творы роднай Беларусі, нашых продкаў і імі ганарыўся.
Рэпертуар ансамбля вельмі шырокі па сваім дыяпазоне і складаецца з мясцовага фальклору, беларускіх народных песень, твораў рускіх і беларускіх кампазітараў. Прыярытэтным кірункам “Спадчыны” з’яўляецца канцэртная дзейнасць: выступленні ў клубных установах раёна, маланаселеных і аддаленых вёсках, на палявых станах, раённых, абласных святах і, вядома ж, на сцэне роднага Цэнтра культуры. Песні народнага ансамбля заўжды нясуць добры настрой. Калектыў узнагароджаны дыпломам Саюза кампазітараў СССР, ганаровымі граматамі аддзела і абласнога ўпраўлення культуры, іншымі дыпломамі з розных фестываляў народнага мастацтва.
Таццяна БОХАН
Комментарии