
Напярэдадні Вялікадня, 23 красавіка, у г. Салігорску прайшоў рэгіянальны кірмаш, у якім прыняло ўдзел і Капыльскае райспажыўтаварыства. Нашы кааператары ў шырокім асартыменце прадстаўлялі хлебабулачныя, мясныя вырабы, кулінарную прадукцыю, агародніну, прамысловыя тавары для веснавых работ, у тым ліку інвентар, насенне, угнаенні. Гандлёвая выручка склала каля 20 млн рублёў. Дарэчы, 30 красавіка рэгіянальныя святочныя кірмашы праходзілі ў Барысаве, Жодзіне і Маладзечне.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии