1 Мая - Свята вясны і працы. У гады існавання СССР гэта было сапраўднае масавае гулянне з дэманстрацыямі, транспарантамі, лозунгамі, рознакаляровымі надзіманымі шарыкамі – своеасаблівы карнавал працоўнага класа. У пакалення, якое вырасла на савецкай ідэалогіі, да цяперашняга часу ўзгадваюцца легендарныя словы – МІР! ПРАЦА! МАЙ! Не памылюся, калі скажу, што і сёння пра 1 Мая ў іх засталіся толькі станоўчыя ўспаміны, таму што гэта свята належала чалавеку працы, які заўсёды быў у пашане.
[caption id="attachment_9611" align="alignleft" width="300" caption=" Міхаіл Караленка"]

[/caption]
Цяпер змяніўся час, з’явіліся новыя прыярытэты. Але ў калектыва рэдакцыі газеты “Слава працы” яны застаюцца нязменнымі. Па-ранейшаму на старонках раёнкі нашымі галоўнымі героямі застаюцца добрасумленныя, сціплыя і працавітыя людзі. Такія, напрыклад, як вадзіцель КУП “Капыльская ЖКГ” Міхаіл Іванавіч Караленка. Свой шлях у самастойнае жыццё ён пачаў амаль 40 гадоў таму. Апошнія сем Міхаіл Іванавіч працуе у камунальнай службе. І ўвесь гэты час яму ўласцівы акуратнасць, дысцыплінаванасць, сур’ёзныя адносіны да сваіх абавязкаў. Добрасумленная праца вадзіцеля была заўважана адміністрацыяй прадпрыемства: фотаздымак Караленкі занесены на Дошку гонару ЖКГ.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Фота аўтара
Комментарии