Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

31

Бягом па горках і пагорках

29.04.2011
[caption id="attachment_9594" align="alignleft" width="300" caption=" Падчас узнагароджання"][/caption] Кубак раёна па лёгкаатлетычным кросе заўсёды быў адным з самых масавых спаборніцтваў, у якіх прымалі ўдзел каманды школ Капыльшчыны. Вось і сёлета гэты вясновы старт сабраў каля 350 удзельнікаў з 24 навучальных устаноў. Ранні тэрмін правядзення кросу сёлета не абяцаў хуткіх секунд  на дыстанцыях, таму што юныя спартсмены як след не ўвайшлі ў вясенні сезон пасля заняткаў фізкультурай у спартзалах. Тым не менш, некаторыя выступленні школьнікаў сталі сапраўдным сюрпрызам не толькі для арганізатараў спаборніцтваў, але нават для выкладчыкаў фізвыхавання і сябе саміх. Першымі на дыстанцыі 2 і 3 кіламетры выйшлі, адпаведна, дзяўчаты і юнакі старэйшай групы, 1993—1994 г. н., хаця звычайна ў раскладзе стартаў на трасу выходзілі малодшыя школьнікі.  Звязана гэта з тым, што арганізатары спаборніцтваў, супрацоўнікі аддзела фізкультуры, спорту і турызму (ФКСіТ) пайшлі насустрач будучым выпускнікам, паколькі ў той жа дзень праходзіла тэсціраванне. [caption id="attachment_9595" align="alignright" width="300" caption="Агульны старт у дзяўчынак 1999 года нараджэння і маладзей"][/caption] Юлія Мамчыц з СШ №2 упэўнена фінішавала першай, паказаўшы вынік 9.18. Яе сяброўка па камандзе Вераніка Дзмітранок стала трэцяй (9.55). А вось паміж імі ўклінілася прадстаўніца Семежаўскай СШ Ала Дронец (9.46). Тройка лідараў у юнакоў сфарміравалася з каманды гімназіі №1. Прычым было зразумела практычна на першым кіламетры, хто ў яе ўвойдзе. Фінішны рывок прынёс першае месца Дзмітрыю Парыбку (10.17). Другім стаў Сяргей Ляхаў (10.26) і трэцім – Павел Лазоўскі (10.46). Дарэчы, не апошнюю ролю ў іх перамозе адыграла лыжная падрыхтоўка. Пасля старэйшых бегуноў амаль адначасова прынялі старт самыя юныя ўдзельнікі кросу — 1999 года нараджэння і маладзей. Чарговую перамогу на дыстанцыі 500 м у дзяўчынак атрымала Света Пятрыка з СШ №2, адзін у адзін паказаўшы вынік мінулагодняга веснавога кросу (1.51). Яшчэ адна прадстаў- ніца гэтай каманды Віка Адзінец і Паліна Кіончык з Бучацін- скай СШ падзялілі ІІ — ІІІ месцы (1.55). [caption id="attachment_9597" align="alignleft" width="200" caption="Круты пад’ём на дыстанцыі 1000 метраў"][/caption] Тысячу метраў упэўнена прабег Дзяніс Дубіна з Жыліхаўскай адзінаццацігодкі (3.35.6). Ён палепшыў свой жа мінулагодні вынік на 3,4 секунды. Яўген Сях з Бучаціна паказаў другі час (3.37.2), а трэці – Дзяніс Швяцоў з другой адзінаццацігодкі (3.40.6). Як заўсёды моцна на дыстанцыі 1 км выступілі Наталля Ібель і Хрысціна Бахта з СШ №2, якія занялі, адпаведна, першае і другое месцы сярод дзяўчат 1997—1998 г. н. (3.45 і 4.05). Трэцяе месца заваявала Сняжана Камяк з Бучацінскай СШ (4.15). Два прадстаўнікі каманды гімназіі №1 Ягор Ля- шчынскі і Аляксандр Мяцельскі, паказаўшы час, адпаведна, 3.13.3 і 3.18, першынствавалі ў юнакоў гэтай узроставай групы. Трэцім фінішаваў Аляксандр Ладыга з Быстрыцкай сярэдняй школы (3.21.1). Віка Яблонская са Слабадакучынскай СШ з вынікам 3.58 стала лідарам у дзяўчат 1995—1996 г. н. Лясноўская вучаніца Карына Кісель заваявала другое месца (4.08), а Валерыя Леус з СШ №2 – трэцяе (4.09). Хуткія секунды на двухкіламетровай дыстанцыі прадэманстраваў Віталь Гарнастай з Лясноўскай СШ (6.41). Стас Цвірка з гімназіі №1 з вынікам 6.52 стаў другім. Пяць секунд прайграў яму ўладальнік “бронзы” Арцём Марушка з Бучаціна. Агульнакамандны залік сярод гарадскіх навучальных устаноў сёлета выглядаў так: ІІІ месца – у СШ №3, ІІ – у СШ №2 і І – у гімназіі №1. Дарэчы, перамога апошняй ужо становіцца традыцыйнай на вясеннім кросе. Сярод сельскіх школ трэці вынік – у Семежаўскай СШ. Другое месца заняла Бучацінская, а лідарам стала Цімкавіцкая СШ. Сярод дзвюх базавых мацнейшай, як заўсёды, была Дзяржынская, а другой – Браткаўская дзевяцігодка. Уладальнікам другіх і трэціх месц у асабістым заліку кожнай узроставай групы дасталіся граматы, а пераможцам у дадатак – грашовыя прэміі, якія па традыцыі ўручылі галоўны суддзя спаборніцтваў Мікалай Жук і начальнік аддзела ФКСіТ Віктар Васілеўскі. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей