Home
Пятница 23.05.2025 19:09

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

29

Члены первички «Белорусского союза женщин» санаторного яслей-сада г. Копыля начали год с акции "Импульс добра"

04.02.2019
Акцыяй пад такой назвай члены пярвічнай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» санаторнага ясляў-сада г. Капыля  распачалі сезон дабрачыннасці-2019. Ініцыятарам мерапрыемства выступіла старшыня пярвічкі Любоў Кот. Яна прапанавала сабраць рэчы ў добрым стане, якія самім ужо не патрэбны, і перадаць тым, хто мае ў гэтым неабходнасць, — малазабяспечаным і мнагадзетным сем’ям, выхаванцам інтэрната. Актыўнага лідара пярвічкі падтрымала і аказала ёй усебаковую дапамогу старшыня раённай арганізацыі ГА «БСЖ» Святлана Маліноўская. [caption id="attachment_74057" align="aligncenter" width="580"]Удзельніцы акцыі «Імпульс дабрыні» Удзельніцы акцыі «Імпульс дабрыні»[/caption] Да справы падышлі грунтоўна: не толькі пастараліся прыцягнуць да ўдзелу як мага больш членаў калектыву, але далі акцыі назву і нават распрацавалі ўласную эмблему, якую ў выглядзе наклеек уручылі супрацоўніцам падчас мерапрыемства, прысвечанага падвядзенню вынікаў. На міні-свяце ўсё, што атрымалася сабраць з дапамогай неабыякавых жанчын (а іх, трэба адзначыць, знайшлося нямала), пасля папярэдняга вопісу перадалі сакратару РА ГА «БСЖ» Ганне Дзіткоўскай. Яна выступіла звяном, што злучыла пярвічку ясляў-сада з Капыльскім ТЦСАН — менавіта там рэчы атрымаюць сваё другое жыццё і знойдуць новых гаспадароў. Як патлумачыла Любоў Кот, многія педагогі іх установы ўжо не раз аказвалі такога плана дапамогу разнастайным грамадскім аб’яднанням. Таму ў спагадлівасці і чуласці членаў калектыву не прыходзіцца сумнявацца — пры арганізацыі  дабрачынных акцый водгук заўсёды знаходзіцца. — Як паказвае практыка, дабро рабіць няцяжка. І не патрэбна шукаць нагоду для таго, каб выказаць свае цяпло і чалавечнасць, — удакладніла Любоў Аляксандраўна. — Хочацца спадзявацца, што наш вопыт стане стымулам для правядзення акцыі «Імпульс дабрыні» і ў іншых арганізацыях Капыльшчыны. Мы ж, у сваю чаргу, плануем праводзіць яе на пастаяннай аснове — падмурак ужо закладзены і прынёс свой плён. Аксана МІХАЙЛОЎСКАЯ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей