Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

29

В Минской области, в том числе и на Копыльщине, проходят профилактические мероприятия по предупреждению пожаров и гибели людей на них

01.02.2019
Каб папярэдзіць пажары і гібель людзей на іх, з 1 лютага па 31 сакавіка на тэрыторыі Мінскай вобласці, у тым ліку і на Капыльшчыне, пройдуць мерапрыемствы прафілактычнага характару. IMG_3132 У іх рэалізацыі будуць задзей-нічаны  не толькі супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, але і мноства зацікаўленых службаў: сельвыканкамы, ТЦСАН, медыкі, установы адукацыі, назіральныя камісіі і інш. Адбудуцца сустрэчы з працоўнымі калектывамі (асаблівую ўвагу ўдзеляць работнікам сельгаспрадпрыемстваў), сходы грамадзян у сельскіх населеных пунктах, запланаваны наведванні адзінокіх і адзінока пражываючых, састарэлых, інвалідаў, сем’яў, дзе выхоўваюцца непаўналетнія дзеці. Такая пільная ўвага да грамадзян, якія патрабуюць дадатковага клопату, прадыктавана сітуацыяй, што склалася апошнім часам на Міншчыне: вырасла колькасць пажараў, на якіх гінуць людзі. Пра гэта гаварыла падчас сустрэчы з працаўнікамі УП «ПІК-Лясное» старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк. Звяртаючыся да прысутных, Ірына Мікалаеўна заклікала іх быць вельмі пільнымі, яшчэ і яшчэ раз упэўніцца, што іх жыллё адпавядае ўсім патрабаванням пажарнай бяспекі. — У вас ёсць састарэлыя бацькі, якія ўжо па сваім узросце могуць і не выканаць тыя ці іншыя работы па добраўпарадкаванні свайго дома, — адзначыла старшыня райсавета. — Паклапаціцеся вы пра іх бяспеку, пра тое, каб у кожным доме быў аўтаномны пажарны апавяшчальнік, паколькі нямала прыкладаў, калі гэтыя прыборы выратоўваюць жыццё чалавеку. Гутарку пра пажарную бяспеку прадоўжыў першы намеснік начальніка Капыльскага РАНС Віталь Буняк. Віталь Міхайлавіч паведаміў, што за 28 дзён студзеня на тэрыторыі Мінскай вобласці ўжо адбылося 118 пажараў, у тым ліку два і ў Капыльскім раёне. І самае прыкрае, што падчас гэтых трагедый гінуць людзі. Раёнка ўжо паведамляла, што 14 студзеня ў вёсцы Сухоўчыцы Блеўчыцкага сельсавета на пажары загінуў чалавек. Супрацоўнік аддзела па надзвычайных сітуацыях нагадаў асноўныя моманты, на якія трэба заўсёды звяртаць увагу. Гэта перш за ўсё спраўнасць печаў і дымаходаў, правільная эксплуатацыя электранагравальных прыбораў, недапушчэнне курэння ў жылых памяшканнях, устаноўка  пажарных апавяшчальнікаў і г.д. Віталь Міхайлавіч гаварыў і пра больш пільны кантроль за тым, дзе і чым заняты непаўналетнія дзеці, для якіх часам свавольства і гульня могуць перарасці ў трагедыю. НА ЗДЫМКУ: Ірына Кісляк і Віталь Буняк гутараць з працаўнікамі ўчастка «Бабоўня» УП «ПІК-Лясное». Маргарыта САКОВІЧ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей