Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

50

Пытанні – па-сутнасці

27.04.2011
На прамую лінію з галоўным інжынерам Капыльскага цэха прыроднага і звадкаванага газу Уладзімірам Уладзіміравічам САФОНАВЫМ паступілі пяць пытанняў, якія тычыліся дзейнасці службы. Першай патэлефанавала намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Зоя Дайняк з просьбай дапамагчы зрабіць мантаж газабалоннай устаноўкі для сям’і Наталлі Хоміч з в. Бучаціна, якая знаходзіцца на кантролі ў камісіі. Ужо ў наступны дзень аварыйная брыгада выехала на месца і выканала неабходны аб’ём работ. Жыхар аг. Семежава Міхаіл Мінец пацікавіўся, калі можна будзе атрымаць дакументы (тэхнічныя ўмовы) на газіфікацыю дома. Уладзімір Уладзіміравіч патлумачыў, што з моманту звароту грамадзяніна на атрыманне адпаведнай дакументацыі прайшло менш за тыдзень. Падрыхтоўка тэх-нічных умоў праводзіцца ў тэрмін да 10 дзён. Пакуль рыхтаваўся матэрыял, усе неабходныя дакументы перададзены заяўніку. На прамую лінію звярнуўся жыхар аг. Новыя Доктаравічы Мікалай Гунько і папрасіў аказаць садзейнічанне ў мантажы газаправоду ўнутры дома (прасцей кажучы – зрабіць разводку па доме). Уладзімір Сафонаў заверыў, што работнікі газавай службы паспрыяюць вырашэнню пытання  і на працягу 2 - 3 тыдняў работы па мантажы абсталявання ўнутры дома будуць выкананы. Жыхарка г. Капыля Леакадзія Пятровіч пацікавілася, як ідуць справы з падвядзеннем газу да вул. Пушкіна, дзе нядаўна быў створаны адпаведны кааператыў. Уладзімір Сафонаў патлумачыў, што старшыня кааператыву па вул. Пушкіна ўжо зарэгістраваўся ва ўпраўленні капітальнага будаўніцтва. Рыхтуецца рашэнне райвыканкама аб пастаноўцы кааператыву на чаргу па Указе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №368 “Аб мерах па рэгуляванні адносін пры газіфікацыі прыродным газам эксплуатуемага жылога фонду грамадзян”. Жыхар в. Яўсеевічы Яўген Дарашэвіч хацеў бы замяніць старую газавую пліту. Таму пацікавіўся, якая з  выпускаемых лепшая ў эксплуатацыі. Уладзімір Сафонаў даў Яўгену Паўлавічу падрабязную кансультацыю. Запісаў Сяргей ЛАЗОЎСКІ НА ЗДЫМКУ: У. У. Сафонаў. Фота аўтара

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей