Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

23

У райспажыўтаварыстве новы старшыня

27.04.2011
На пазачарговым сходзе ўпаўнаважаных Капыльскага райспажыўтаварыства абраны новы старшыня праўлення. [caption id="attachment_9552" align="aligncenter" width="443" caption="В. Урбановіч (злева) прымае віншаванні ад В. Марынічава"][/caption] Апошнія восем гадоў яго ўзначальвала Святлана Паляшчук, якая ўвогуле звыш 35 гадоў аддала сістэме спажывецкай кааперацыі. Зараз Святлана Аляксандраўна выйшла на заслужаны адпачынак, але, як адзначыў у сваім выступленні старшыня Капыльскага райвыканкама Анатоль Жданеня, у любы момант яе будуць чакаць у арганізацыі, бо такія высокакваліфікаваныя спецыялісты патрэбны заўсёды. У гонар Святланы Аляксандраўны прагучаў шэраг падзяк ад абласных і раённых структур. У сваю чаргу і яна выказала шчырыя словы за ўзаемаразуменне калегам, кіраўніцтву раёна і аблспажыўсаюза. На пасаду старшыні Капыльскага райспажыўтаварыства большасцю галасоў удзельнікаў сходу ўпаўнаважаных абраны былы намеснік старшыні праўлення па кадрах і ідэалагічнай рабоце Барысаў-скага райспажыўтаварыства Валерый Урбановіч. Да ведама: Валерый Эдвардавіч нарадзіўся 30 жніўня 1960 года ў в. Налібокі Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Працаваў рабочым, вучыўся ў Беларускім тэхналагічным інстытуце, служыў у органах унутраных спраў, працаваў у камерцыйных структурах, у Барысаўскім райспажыўтаварыстве. Зараз праходзіць перападрыхтоўку ў Беларускім гандлёва-эканамічным універсітэце спажывецкай кааперацыі. У сваім наказе на дарогу новаму старшыні райспажыўтаварыства старшыня Мінскага аблспажыўсаюза Валерый Марынічаў падкрэсліў, што Капыльскае райспажыўтаварыства – адно з найбольшых у вобласці, таму работы тут шмат. Кіраўнік абласной структуры выказаў упэўненасць, што прагнозныя паказчыкі за паўгоддзе таксама будуць выкананы. Старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня пажадаў Валерыю Урбановічу і ўсяму калектыву не здаваць пазіцый і трымацца на ўзроўні. Сяргей КОЗЕЛ Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей