Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

22

Ключавы дакумент развіцця дзяржавы

04.05.2011
Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі выклікала інтарэс у нашым грамадстве. Тэмы, узнятыя ў ім, закранаюць жыццё кожнага з нас. Гэта ключавы, праграмны дакумент развіцця нашай дзяржавы на бягучы год і бліжэйшую перспектыву. Ён зараз актыўна абмяркоўваецца па ўсёй краіне. Свае меркаванні выказваюць і капыляне. Таццяна СЕРАЯ, дырэктар Капыльскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя А. Астрэйкі: — Пасланне кіраўніка нашай дзяржавы не пакінула мяне абыякавым. У гэтым дакуменце заўсёды гучыць аб’ектыўная характарыстыка эканамічнага і палітычнага жыцця краіны. Ён дае зарад аптымізму для плённай працы. Хацела б адзначыць, што Пасланне мае сацыяльную накіраванасць, звернута ўвага на падтрымку жанчын, пажылых, дзяцей, моладзі, дэмагра- фічную сітуацыю. Я згодна з патрабаваннямі Прэзідэнта аб праяўленні большай ініцыятыўнасці некаторых кіраўнікоў і ўвогуле працаўнікоў. Ад імя работнікаў культуры скажу: мы разумеем, што трэба ісці і развівацца з апераджэннем часу. А гэта прынясе дасягненні і будзе стымулам для таго, каб кожны перагледзеў сваю пазіцыю і стаў праяўляць больш ініцыятывы, прадпрымальнасці і адказнасці. Яўгенія ШКУРСКАЯ, галоўны эканаміст ААТ “Прагрэс-2010”: — Праслухаўшы выступленне Прэзідэнта, я для сябе адзначыла шэраг тэм, якія з’яўляюцца найбольш важнымі. Мяркую, што ў Год прадпрымальнасці нам неабходна звярнуць увагу на стыль і матывацыю нашай работы, на тое, як большасць з нас адносяцца да выканання сваіх абавязкаў. Цалкам згодна са словамі Прэзідэнта ў тым, што многія прывыклі да таго, што ўсе праблемы за іх вырашаюць іншыя, што самастойна ўжо не хочуць і не здольны думаць і працаваць. Таксама немалаважным для мяне было пытанне аб падтрымцы мацярынства ў нашай краіне, бо я чакаю з’яўлення на свет другога дзіцяці. Было прыемна пачуць, што “пры нараджэнні другога дзіцяці ўзровень даходу сям’і не будзе зніжацца”. Шчыра спадзяюся, што ўсе пастаўленыя задачы будуць выкананы. Запісаў Сяргей КОЗЕЛ

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей