Вадзіцель аўтамабіля “Пежо”, распачаўшы рух пасля стаянкі, не саступіла дарогу аўтамабілю “Міцубісі Кольт”, які ехаў у спадарожным напрамку, што прывяло да сутыкнення.
Здарэнне адбылося 13 студзеня 2019 года каля 21 гадзіны на вуліцы Цімкавіцкай у Капылі. Пацярпела васямнаццацігадовая пасажырка японскай аўтамашыны, якая праз нейкі час была шпіталізавана ў аддзяленне рэанімацыі Капыльскай ЦРБ у непрытомным стане.
***
На плошчы Леніна г. Капыля 17 студзеня каля васьмі гадзін вечара вадзіцель аўтамабіля “Рэно Кліа” здзейсніла наезд на жыхарку райцэнтра, якая пераходзіла праезную частку па пешаходным пераходзе.
У выніку пацярпелая атрымала цялесныя пашко-джанні ў выглядзе закрытай чэрапна-мазгавой траўмы, страсення мазгоў, пералому правага лакцявога сустава і ўдаранай раны лба. Яна шпіталізавана ў хірургічнае аддзяленне Капыльскай ЦРБ.
Міхаіл МЕЛЬНІЧЭНКА,
начальнік АДАІ Капыльскага РАУС
Р.S. Трэба адзначыць, што ў абодвух здарэннях удзельнічалі аўтамабілі, якія мелі “зімовыя” шыны.
Комментарии