Па ўсёй краіне праходзяць святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 100-годдзю з дня ўтварэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Сімвалічна, што ў іх рамках у Маладзечне адбылася абласная ўрачыстасць «Чалавек года Міншчыны», на якой былі ўшанаваны і капыляне.

Ва ўрачыстых мерапрыемствах прынялі ўдзел старшыня Мінаблвыканкама Анатоль Ісачанка і памочнік Прэзідэнта — інспектар па Мінскай вобласці Ігар Яўсееў, дэлегацыі ўсіх раёнаў вобласці, сярод якіх — Капыльскага на чале са старшынёй райвыканкама Анатолем Ліневічам і старшынёй райсавета дэпутатаў Ірынай Кісляк.
У фае Палаца культуры была разгорнута выстава, якая расказвала пра гісторыю станаўлення рэспублікі і пра дзень сённяшні вобласці.
[caption id="attachment_73720" align="aligncenter" width="580"]

■ Уладальнікі звання «Чалавек года Міншчыны» – прадстаўнікі Капыльшчыны – дырэктар ААТ «Старыца-Агра» Уладзімір Рудакоўскі і настаўнік Капыльскай ДШМ Леў Канаплянік[/caption]
Традыцыйная цырымонія ўручэння спецыяльнай прэміі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта «Чалавек года Міншчыны» стала своеасаблівым падвядзеннем вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця цэнтральнага рэгіёну Беларусі за 2018 год.
[caption id="attachment_73723" align="aligncenter" width="580"]

■ Удзельнікаў мерапрыемства вітае старшыня Мінаблвыканкама Анатоль Ісачанка[/caption]
З прадстаўленых на атрыманне дадзенага звання кандыдатаў адабраны 28 чалавек. Гэта тыя, хто самаадданай працай, залатымі рукамі, сваімі ведамі і майстэрствам прымнажаюць славу роднай Міншчыны, вераць у святасць працы, бясконца любяць зямлю, на якой жывуць і працуюць. У іх ліку — і прадстаўнікі Капыльшчыны: у намінацыі «Аграпрамысловы комплекс, ахова навакольнага асяроддзя, лясная гаспадарка» адным з уладальнікаў ганаровага звання стаў дырэктар ААТ «Старыца-Агра» Уладзімір Рудакоўскі, у намінацыі «Сацыяльная сфера (сацыяльная абарона насельніцтва, культура, адукацыя, навука, фізічная культура, спорт і турызм, ахова здароўя)» — настаўнік па класе гітары Капыльскай дзіцячай школы мастацтваў Леў Канаплянік. Па выніках працы за 2018 год абраны і ўзнагароджаны лепшыя спецыялісты і ў астатніх намінацыях: «Прамысловасць, гандаль і грамадскае харчаванне, бытавое абслугоўванне, фінансавая дзейнасць, прадпрымальніцтва», «Жыллёва-камунальная і дарожная гаспадарка, будаўніцтва і архітэктура, паліўна-энергетычны комплекс, транспарт і сувязь», «Забеспячэнне законнасці і правапарадку, прадухіленне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый, умацаванне абароназдольнасці», «Дзейнасць органаў мясцовага кіравання і самакіравання, грамадская дзейнасць і духоўнае адраджэнне, маладзёжная і інфармацыйная палітыка». Пры вызначэнні прэтэндэнтаў на атрыманне прэміі ўлічваліся прафесійныя і маральныя якасці лаўрэата, значнасць, актуальнасць і эфектыўнасць вынікаў яго дзейнасці. Уладальнікі ганаровага звання атрымалі спецыяльныя дыпломы, ім выплачана грашовая ўзнагарода.
[caption id="attachment_73722" align="aligncenter" width="580"]

■ Старшыня Капыльскага райвыканкама Анатоль Ліневіч і старшыня райсавета дэпутатаў Ірына Кісляк дзеляцца ўражаннямі[/caption]
Віншуючы тых, хто стаў «Чалавекам года Міншчыны», Анатоль Ісачанка падкрэсліў, што кожны з намінантаў унёс уклад у развіццё сталічнага рэгіёну.
[caption id="attachment_73725" align="aligncenter" width="400"]

■ Ветэраны працы з Капыльшчыны Надзея Лупік і Галіна Вечар[/caption]
— Сёння Мінская вобласць славіцца высокімі тэхналогіямі, інавацыямі і інвестыцыямі, развітой сельскай гаспадаркай. Але галоўнае багацце — гэта жыхары рэгіёну, якія кожны дзень сваім талентам і творчасцю, укладваючы сэрца і душу, робяць родную зямлю прыгожай, багатай, — падкрэсліў губернатар. — Сёння ў зале прысутнічаюць прадстаўнікі амаль усіх прафесій. Сваімі дасягненнямі, перамогамі яны працуюць не толькі на ўласнае імя, але і робяць усё магчымае для таго, каб зрабіць сваю малую радзіму — Міншчыну — і краіну ў цэлым паспяховымі.
[caption id="attachment_73721" align="aligncenter" width="580"]

■ Прэзентацыя ад ГА «БРСМ»[/caption]
[caption id="attachment_73727" align="aligncenter" width="580"]

■ На выставе, прысвечанай 100-годдзю БССР[/caption]
[caption id="attachment_73724" align="aligncenter" width="400"]

■ Спявае Алёна Ланская[/caption]
Акрамя таго з нагоды слаўнага юбілею БССР шэрагу заслужаных людзей Міншчыны ўручаны Ганаровыя граматы Мінскага аблвыканкама. Ад Капыльшчыны іх удастоены член пярвічнай ветэранскай арганізацыі КСУП «Доктаравічы», кавалер ордэнаў Працоўнага Чырвонага Сцяга і Працоўнай Славы ІІІ ступені Галіна Вечар і аператар машыннага даення ААТ «Ціміразеўскі» Надзея Лупік, узнагаро-джаная ордэнам «Знак Пашаны» .
Падарункам да свята стаў канцэрт, падрыхтаваны артыстамі вобласці і рэспублікі.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии